Фотамарафон “У вёску да бабулі”. Далучайцеся

09:44 / 28.07.2020
452

Ці даўно вы былі ў вёсцы? Калі не – то самы час адправіцца туды. «Астравецкая праўда» прапануе прыняць удзел у фотамарафоне «У вёску да бабулі».

1.jpg

Трохгадовы Арсень Дмітрычэнка з Гродна штолета прыязджае ў Кярняны. Вечарам з бабуляй яны ідуць на пашу, каб пачаставаць цялушак лустай хлеба.

Здаўна на лета дзяцей звычайна адпраўлялі ў вёску да бабулі і дзядулі. Упэўнены, што гэтая добрая традыцыя ў многіх сем’ях захавалася і цяпер. Дзе, як не ў вёсцы, можна ўдосталь паласавацца ягадамі, гароднінай і бабулінымі блінамі, добра адпачыць і далучыцца да працы: дапамагчы апалоць агарод ці выгнаць у поле карову. Ды і нямала іншых заняткаў, каб цудоўна правесці час, можна знайсці менавіта ў вёсцы.

Фотамарафон «У вёску да бабулі» будзе праходзіць у трох намінацыях:

«Вясковыя будні»,«Летні адпачынак»,«Любімыя мясціны» – важна, каб усе фотаздымкі былі звязаны менавіта з вёскай.

Адзін удзельнік можа даслаць тры здымкі – па аднаму ў кожнай намінацыі (неабходна абавязкова пазначыць назву намінацыі, подпіс да фота, указаць прозвішча і кантактныя дадзеныя ўдзельніка).

Фотаздымкі прымаюцца да 28 жніўня на электронную пошту ostrov_red@tut.by ці па адрасе: 231201, г. Астравец, вул. Энгельса, 2А.

З 1 па 7 верасня на сайце газеты пройдзе галасаванне, падчас якога будзе вызначаны здымак на прыз глядацкіх сімпатый. Рэдакцыйнае журы вызначыць лепшыя фота ў кожнай з намінацый. Пераможцы марафону атрымаюць дыпломы і падарункі.

Фатаграфуйце ваша лета ў вёсцы, дасылайце здымкі ў рэдакцыю – і перамагайце!

Текст: Елена Ярошевич
Фото: Алена Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений