Засерабрыў Мароз на рынгу

10:12 / 17.07.2020
Астраўчанін Вадзім Мароз стаў сярэбраным прызёрам на Кубку Рэспублікі Беларусь па боксе сярод эліты.

12.jpg



Спаборніцтвы праходзілі ў Гомелі. У вагавой катэгорыі 91+ кілаграмаў, дзе выступаў Вадзім, першынства аспрэчвалі шэсць баксё­раў.

Наш зямляк прадэманстраваў добрую пад­рыхтоўку і выйшаў у фінал, перамогшы са­пер­ніка з Віцебска. 

А вось у паядынку за першае месца рынг звёў астраўчаніна з адным з лепшых баксё­раў Беларусі, майстрам спорту з Гомеля Вікта­рам Чварковым. Сілы былі няроўнымі – і Вадзім Мароз cаступіў. У выніку хлопец заваяваў «се­рабро», а таксама атрымаў пуцёўку на чэмпіянат Еўропы па боксе, які адбудзецца восенню. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: