Як працавалі і адпачывалі студатрады Астравеччыны

12:49 / 10.07.2020
481

Калі чатыры гады назад падлеткі Астравеччыны нясмела цікавіліся, што ж такое студатрад і што ў ім давядзецца рабіць, то цяпер, ледзь толькі стартуе набор, жадаючыя выстройваюцца ў чаргу. Вердыкт відавочны: студатрадаўскі рух стаў папулярным сярод астравецкай моладзі.

7.jpg

Як паведаміла першы сакратар раённага камітэта ГА БРСМ Віялета Алексеявец, сёлета на Астравеччыне працавала 16 студатрадаў. І калі экалагічныя і сельскагаспадарчыя не выклікалі пытанняў, бо работу такіх атрадаў арганізоўваюць не першы год, то сэрвісныя зацікавілі – якія ж такія паслугі могуць аказваць падлеткі? Адказ аказаўся вельмі простым.

– Усе студатрады дзеляцца па накірунках дзейнасці, – патлумачыла Віялета Юр’еўна. – Напрыклад, экалагічныя працавалі ў лясніцтвах, сельскагаспадарчыя – шчыравалі на палетках КСУПаў і саўгаса, а сэрвісныя – у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, яны займаліся аказаннем адпаведных паслуг насельніцтву.

Дарэчы, адзін з такіх атрадаў пашчасціла заспець за работай. Чаму пашчасціла? Сэрвісныя атрады завяршалі працоўны семестр і гэта быў іх перадапошні рабочы дзень. Хлопцы і дзяўчаты з мётламі і вёдрамі «кружылі» вакол шматпавярховак па вуліцы Кветкавай.

3.jpg

– Мы займаемся чысткай адмосткаў, прыбіраем спускі ў падвалы, уваход у пад’езды па вуліцах, замацаваных за ЖКГ, – расказала камандзір Вольга Касцюкевіч. – Разам са мной у атрадзе 16 чалавек. Усе малайцы: стараюцца, працуюць дружна і добрасумленна.

На пытанне, ці падабаецца ў студатрадзе, падлеткі дружна ківалі галовамі. А Насця Батура, да прыкладу, ужо плануе запісацца на наступны год. «Тут весела, час ляціць хутка, ды і грошы зараблю», – аргументуе сваё рашэнне дзяўчына.

Насця Батура.jpg

Пасля добрай працы і адпачыць не грэх – у апошні дзень камунальнікі аддзячылі сваіх юных памочнікаў, арганізаваўшы для іх паездку ў Задворнікі. Экскурсія ў паляўнічы домік і па яго тэрыторыі, наведванне вальераў, дзе можна было з рук пакарміць жывёл, гульні ў валейбол і «кракадзіла», рыбалка і смачны абед – нават дождж і вецер не маглі сапсаваць цудоўнага настрою наведвальнікаў. Думаецца, пасля такога сюрпрызу калі і былі ў падлеткаў сумненні наконт работы ў студатрадзе на наступны год, яны тут жа зніклі.

1.jpg

2.jpg

Уладзіслаў Андралойць, студатрадавец

Уладзіслаў Андралойць.jpg

– У студатр я запісваюся другі год запар. Летась быў у экалагічным атрадзе, мы працавалі ў гадавальніку, прыбіралі смецце ў лесе. Мне спадабалася, таму сёлета ізноў пайшоў. У наступным годзе таксама хацелася б трапіць у студатрад. За 12 дзён можна зарабіць нядрэнныя грошы. Да таго ж мы праводзім цікавыя мерапрыемствы Напрыклад, ладзілі 8 Сакавіка і 23 лютага. Прыкольна атрымалася!

Ганна Свірская, інжынер садова-паркавай гаспадаркі

– У дзяцей і моладзі павінна быць магчымасць папрацаваць летам. Такім чынам у іх фарміруецца пачуццё адказнасці, дысцыпліны, навыкі работы ў калектыве. Я назірала, як падлеткі, што прыйшлі да нас працаваць, спачатку трымаліся асобнымі групкамі, а ў канцы развітваліся сябрамі.

Вольга Бруйко, маці студатрадаўца

– Мой сын штогод запісваецца ў студатрады, мы з мужам радыя такому імкненню працаваць. Для падлеткаў гэта добрая дапамога ў матэрыяльным сэнсе: каму не хочацца купіць новы гаджэт ці модныя джынсы? Да таго ж яны даведваюцца, што значыць зарабіць капейку сваімі рукамі – праца выхоўвае і загартоўвае. А для дарослых важна, што іх дзеці заняты справай, а не глупствамі.

09.jpg


ЛІЧБА

У 2019 годзе ў Астравецкім раёне ў 18 студатрадах было задзейнічана 295 чалавек. У 2020 годзе ў 16 атрадах працавала 299 чалавек.

Сярэдняя зарплата студатрадаўца ў 2019 годзе налічвала 145 рублёў, у 2020 – 190 рублёў.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений