Іван Карніла сустрэўся з работнікамі КСУП «Гервяты»

15:46 / 08.07.2020

На тэрыторыі механічна-рамонтных майстэрань КСУП «Гервяты» з механізатарамі сустрэўся першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла.

4.jpg

Сустрэча з аграрыямі адбылася ў межах узнагароджвання лепшых корманарыхтоўшчыкаў раёна па выніках працоўнага спаборніцтва райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Іван Мар’янавіч агледзеў тэхнічныя памяшканні, пацікавіўся аб гатоўнасці тэхнікі да ўборачнай кампаніі, а таксама адзначыў, што гервятцы дэманструюць добрыя вынікі ў раслінаводстве і ў жывёлагадоўлі.

– Некалькі гадоў запар восенню мы праводзім працоўнае спаборніцтва «Лепшы араты раёна». Сёлета вырашылі правесці нешта падобнае і падчас корманарыхтоўкі: на жаль, КСУП «Варняны» не хапае ўласных магутнасцей, каб у тэрміны завяршыць закладку сіласна-сянажных траншэй. КСУП «Гудагай», «Гервяты», «Міхалішкі» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» будуць працаваць на варнянскіх сенакосах. Па выніках гэтай работы грашовымі прэміямі адзначаць лепшыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і механізатараў – апошнія, дарэчы, атрымаюць і заработную плату, – адзначыў Іван Карніла.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич