Няўдачы бела-зялёных працягваюцца

16:01 / 06.07.2020

На жаль, у 10 туры рэспубліканскага чэмпіянату другой лігі астраўчанам таксама не пашанцавала: сустрэчу ў гасцях з футбольным клубам «Баранавічы» бела-зялёныя праігралі 0:2.

3.jpg

Абодва галы былі забіты ў першым тайме. Спачатку на 27-й хвіліне ў вароты астраўчан быў назначаны пенальці. Першы ўдар галкіпер Вячаслаў Камінскі адбіў, але адзін з ігракоў сапернікаў тут жа перахапіў мяч і дакладным ударам адправіў яго ў вароты.

Праз пяць хвілін гаспадары зноў прарваліся праз абарону бела-зялёных і паспяхова завяршылі атаку. На перапынак каманды пайшлі з лікам 0:2.

У другім тайме нашы футбалісты з усіх сіл стараліся адыграцца. Але замест жаданага гола дапусцілі грубую памылку, за якую давялося зноў расплачвацца пенальці. На шчасце, мяч трапіў у перакладзіну.

Да завяршэння матча небяспечныя моманты ўзнікалі ля варот абедзвух каманд, але лік на выніковым табло не змяніўся.

Цяпер ФК «Астравец» знаходзіцца на шостым месцы ў турнірнай табліцы (глядзіце вынікі тут https://vk.com/fco2020). А ў суботу бела-зялёныя згуляюць дома з ФК «Дынама-Брэст-1960». Трымаем кулакі за нашых, а пры наведванні матча не забываем пра меры перасцярогі ў сувязі з пандэміяй каронавіруса. Мы – за здаровы футбол!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: