На сустрэчу з насельніцтвам з падзякамі прыйшоў Павел Мілешка

14:52 / 06.07.2020

Аб развіцці гандлю і сферы паслуг гаварыў намеснік старшыні райвыканкама Павел Мілешка з працаўнікамі Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

01.jpg

Размова ішла не толькі пра працоўныя моманты, хоць і нагода для гэтага была: Астравецкі раён стаў пераможцам у абласным спаборніцтве ў намінацыі «За дасягнутыя высокія паказчыкі ў развіцці гандлю, грамадскага харчавання і сферы паслуг». Падымаліся таксама «жыццёвыя» пытанні: халоднае і гарачае водазабеспячэнне, рамонт дарог, абкос травы і іншыя.

2.jpg

Не з пустымі рукамі прыйшоў Павел Віктаравіч да тых, хто ў мінулыя выхадныя святкаваў прафесійнае свята, а з узнагародамі. Так, Падзячныя пісьмы райвыканкама атрымалі старшы повар Ірына Баўкун, нарыхтоўшчык другаснай сыравіны Леанід Мядзейша, вадзіцель Эдуард Дамброўскі, Ганаровыя граматы Астравецкага раённага Савета дэпутатаў – пекар Інна Тапуць, прадавец Яне Рэкець, інжэнер-энергетык Дзмітрый Восараў і намеснік дырэктара Астравецкага філіяла Гродзенскага абласпажыўтаварыства Валянціна Кавалевіч.

3.jpg

4.jpg

– Нягледзячы ні на што, вы выконваеце свае абавязкі, старанна і якасна абслугоўваеце насельніцтва, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама. – Асабліва хочацца адзначыць работу аўталавак, якія сёння даязджаюць у самыя далёкія населеныя пункты, і аддзел прамысловасці. Хлеб увогуле можна лічыць брэндам Астравеччыны. Не памылюся, калі скажу, што вы, як медыкі, у складанай сітуацыі эпідэміі, заўсёды на перадавой – за прылаўкам, каб людзі былі забяспечаны таварамі.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович