Гучала музыка сучасная і старадаўняя (+відэа)

22:58 / 03.07.2020

Вечарам у летнім амфітэатры змяшалася музыка розных часоў і стыляў.

Распачала праграму шоу барабаншчыкаў «Перцы». Гукі ўдараў было чутна нават на плошчы Астраўца.

05.jpg

Затым гледачоў падайсці бліжэй да сцэны запрасіў гурт NAVIBAND. Высветлілася, што сярод астраўчан шмат прыхільнікаў гэтых артыстаў, бо песні, нават зусім новыя, спявалі разам.

02.jpg

Нібы на машыне часу «Стары Ольса» адправіў усіх у XV-XVI стагоддзі і пазнаёміў з тым, якія песні тады спявалі беларусы і якія танцы яны танцавалі.

04.jpg


Напрыканцы гэтай часткі музычнай праграмы выступіў рок-гурт Nuteki.

08.jpg



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Светлана Фёдорова
Видео: Светлана Фёдорова