Дух саперніцтва, драйв і экстрым
Падчас святкавання Дня Незалежнасці ў Астраўцы знайшлі сабе занятак па душы і аматары спорту.
Побач з гарадскім стадыёнам праходзілі спаборніцтвы па пляжным валейболе. Памерацца вытрымкай і згулянасцю вырашылі пяць каманд: «Бізон», «Бігус», «Рамонкі», «Суднік» і «Альфа». Дарэчы, некаторыя зборныя прадстаўлялі сабой не звыклы склад – толькі моцная палова чалавецтва, але і мужчынска-жаночы тандэм.
Змагаліся ўдзельнікі па кругавой сістэме, у выніку атрымалася 10 гульняў. Перамогу святкавалі Максім Ачарэтаў і Арцём Трусевіч (каманда «Бізон»), Кацярына і Аляксандр Суднікі (каманда «Суднік») занялі другое месца, а Уладзімір Янковіч і Сяргей Ляўкевіч (каманда «Альфа») – трэцяе.
Асаблівай папулярнасцю сярод дзяцей і падлеткаў карыстаўся вяровачны гарадок. Па экстрэмальных вуліцах-станцыях, правяраючы сябе на «слабо», з задавальненнем прагульваліся як хлопцы, так і дзяўчаты. Не-не, ды з’яўляліся ў вачах некаторых смельчакоў нерашучасць ды боязь, але ніхто не сышоў з дыстанцыі і, спусціўшыся на фінальным этапе на тарзанцы, з пераможным выглядам яны ўсклікалі: «Гэта было крута!»
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.