Кінолагі сталі артыстамі ў Дзень Незалежнасці

15:11 / 03.07.2020

На летняй сцэне амфітэатра сапраўднае шоу арганізавалі спецыялісты кіналагічнага цэнтра органаў пагранічнай службы са сваімі гадаванцамі.

Каманды агульнай паслухмянасці і сінхроннае выкананне прыёмаў з першых хвілін захапілі ўвагу гледачоў, а дэманстрацыя таго, як сабакі дапамагаюць затрымліваць парушальнікаў граніцы, выклікала шквал апладысментаў.

01.jpg

02.jpg

Нямецкая, азіятская і ўсходне-еўрапейская аўчаркі, кокер-спаніелі і іншыя пароды сабак трэніруюць у кіналагічным цэнтры. Аднак асноўная ўвага надаецца рабоце з нямецкамі аўчаркаймі. Яны, а таксама лабрадоры ўдзельнічаюць у пошуках наркатычных сродкаў і выбуховых рэчываў на Дзяржаўнай граніцы.

03.jpg

04.jpg

Для любіцеляў стралковай зброі і ваеннай тэхнікі пагранічнікі, ваеннаслужачыя вайсковых частак і спецыялісты раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разгарнулі тэматычныя пляцоўкі, дзе можна было і ў баявой машыне пасядзець, і са зброі пастраляць, і салдацкай кашы з’есці.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович