Ветэраны і вязні Вялікай Айчыннай вайны прымалі віншаванні

14:07 / 02.07.2020
443

Па добрай традыцыі напярэдадні Дня Незалежнасці прадстаўнікі раённай улады, савета ветэранаў, актывісты райкама БРСМ і Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з падарункамі завіталі ў госці да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і вязняў канцэнтрацыйных лагераў.

Віншаванні, кветкі і падарункі, словы ўдзячнасці за мірнае неба над галавой – для кожнага знайшліся цёплыя словы.

Радаснай усмешкай сустракаў гасцей ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ягор Міхайлавіч Александровіч.

2.jpg

– Я цудоўна помню, як пачалася Вялікая Айчынная вайна – быў падлеткам, а потым і сам адправіўся на фронт. Мае таварышы гінулі дзясяткамі, мне ж пашанцавала вярнуцца – і дажыць да сённяшняга дня. І таму я заўсёды ўсім гавару: дай Бог нам жыць пад мірным небам і ніколі не ведаць выбухаў вайны! – гаворыць Ягор Міхайлавіч.

1.jpg

Ніна Іларыёнаўна Мілідовіч нарадзілася ў нямецкай няволі – і, здавалася б, магла і не помніць усё тое, што там адбывалася, але адчуванне страху і сёння жыве ў яе сэрцы.

3.jpg

Былая настаўніца актыўна працуе і на пенсіі – усю сваю душу і сілы ўкладвае ў кветкі. І яны буяюць на яе ўчастку з ранняй вясны да позняй восені.

– Я радуюся, што жыву ў мірнай незалежнай краіне,  гаворыць Ніна Іларыёнаўна. – Не хочацца чуць выстралаў аўтаматаў і бачыць на нашай зямлі ворага.

4.jpg

На долю Сяргея Мацвеевіча Буранкова таксама выпала шмат выпрабаванняў – яго дзяцінства прайшло ў канцэнтрацыйных лагерах. Жахі вайны і сёння стаяць перад вачыма мужчыны.

Большую частку жыцця Сяргей Мацвеевіч пражыў на Астравеччыне, працаваў у спажыўкааперацыі. Сёння – на заслужаным адпачынку.

7.jpg

– Дзякуй усім за падтрымку і памяць,  гаворыць на развітанне жонка вязня. – Мы заўсёды рады, калі да нас прыходзяць госці.

Нагадаем, сёння ў раёне зарэгістраваны 2 ветэраны – Ягор Міхайлавіч Александровіч і Валянціна Цітаўна Ерохіна, 8 вязняў – Сяргей Мацвеевіч Буранкоў, Таццяна Нікіфараўна Волкава, Ніна Адамаўна Маргуж, Ніна Іларыёнаўна Мілідовіч, Галіна Мікітаўна Петрык, Сафія Цярэнцьеўна Палуян, Андрэй Міхайлавіч Чайкоўскі, Еўдакія Рыгораўна Сігалёва і Віктар Іванавіч Заікін, які мае статус члена сям’і загінулага воіна.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений