У госці да астравецкіх алімпійцаў завітала рэкардсменка Беларусі

15:23 / 01.07.2020
715

Наведвальнікам спартыўна-аздараўленчага летніка «Юны алімпіец» няма калі сумаваць – штодзень іх чакаюць разнастайныя падарожжы ў цікавы свет спорту. І гэта не толькі трэніроўкі, заняткі на стадыёне ці ў басейне, гульнёвыя перапынкі, але і цікавыя сустрэчы. Напрыклад, нядаўна ў госці да юных лёгкаатлетаў завітала вядомая спартсменка, ураджэнка Варнян Марыёла Букель.

01.jpg

Што такое молат і як яго кідаць, ці лёгка быць спартсменам і што трэба рабіць, каб дасягнуць добрых вынікаў – аб гэтым і не толькі дзяўчына расказала юным алімпійцам. Таксама Марыёла ўзгадала, як шмат гадоў назад, калі была ў такім жа ўзросце, як большасць прысутных, яна ўпершыню запісалася ў спартыўны летнік. Праўда, зрабіла гэта хутчэй за кампанію, чым па жаданні, бо спортам ніколі не цікавілася – у той час яна захаплялася танцамі. І менавіта летнік стаў адпраўной кропкай на шляху да спартыўных вяршынь – там яе заўважыў трэнер Андрэй Уладзіслававіч Блашкевіч, які хутка зразумеў, што ў дзяўчыны ёсць добры патэнцыял для лёгкай атлетыкі. Зараз Марыёла – пераможца і прызёрка шматлікіх спаборніцтваў, рэкардсменка Беларусі па кіданні молата ў юнацкім разрадзе, стыпендыятка Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Аказваецца, адна, на першы погляд, нязначная падзея ў жыцці можа стаць лёсавызначальнай.

2.jpg

Падчас сустрэчы дзеці папрасілі расказаць госцю пра выступленне на юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Буэнас-Айрэсе, дзе яна заняла шостае месца, і падзяліцца сакрэтам поспеху.

– Гляджу на вас і ўспамінаю, як сама адпачывала ў летніку, – і мяне перапаўняюць эмоцыі, – прызналася напрыканцы спартсменка. – Гэтаксама, як і вы, мы бегалі, скакалі, прыдумвалі гульні і цудоўна бавілі час. Магчыма, цяпер вы не зусім разумееце, якую карысць прыносяць заняткі фізкультурай, але нават калі не будзеце прафесійна займацца спортам, трэніроўкі загартоўваюць арганізм. А будучым спартсменам дам простую дзейсную параду: абавязкова слухайце трэнера, старанна займайцеся і, нягледзячы на няўдачы, верце ў сябе.

Спадзяёмся, юныя алімпійцы прыслухаліся да парадаў зямлячкі -- і чэмпіёнаў на Астравеччыне стане яшчэ больш.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений