Астраўчане ўвайшлі ў лік абласных стыпендыятаў
10:00 / 30.06.2020
Трое спартсменаў з Астравеччыны сталі стыпендыятамі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта на другое паўгоддзе 2020 года.
Спіс стыпендыятаў быў зацверджаны на сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. За высокія дасягненні на спаборніцтвах дзяржаўнай матэрыяльнай падтрымкі ўдастоена 127 чалавек, у тым ліку і трое ўраджэнцаў Астравецкага раёна: лёгкаатлеты Аляксандр Ляховіч, Максім Андралойць і Анастасія Рароўская.
Аляксандр Ляховіч
Максім Андралойць
Анастасія Рароўская
Ганарымся землякамі!