Ці будуць гаспадаркі з кармамі, расказаў начальнік райсельгасхарчу Іван Карніла

08:47 / 30.06.2020
Сёлетняя вясна была багатая на дажджы – травы выраслі ледзь не ідэальныя. У аграрыяў былі ўсе перадумовы для таго, каб першым укосам нарыхтаваць удосталь кармоў. 

Ці скарысталіся гэтым гаспа­даркі раёна, колькі і якога фуражу ўжо нарыхтавалі – пра гэтае і многае іншае рас­пы­таў карэспандэнт у першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспа­даркі і харчавання Івана Карнілу. 

1.jpg


– На Астравеччыне завяр­ша­ец­­ца першы ўкос. Ці ёсць якія-небудзь прынцыпо­выя ад­роз­­ненні сёлетняй кор­ма­нарых­тоў­чай кампаніі ад мі­ну­лых?

– Убіраць травы сёлета пачалі на тыдзень пазней, чым летась. Першы ўкос радуе: вясной хапала вільгаці – і травы дружна пайшлі ў рост. 

У мінулым годзе значную шкоду сенакосам нанесла засуха: пасля скошвання травы не ад­расталі на працягу месяца, а то і больш. Надвор’е негатыўна паўплывала і на ўраджайнасць збожжавых. Іншых істотных адрозненняў няма. Людзі разу­меюць важнасць корманарых­тоўчай кампаніі, таму тэхніка ў полі працуе без перапынкаў.

Увогуле сёлета запланавана нарыхтаваць амаль 109 тысяч тон сенажу, 165 тысяч тон сіласу і крыху больш за 3 тысячы тон сена. Такім чынам, на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы прыйдзецца 32,2 цэнтнера кармавых адзінак. 

У сярэднім па раёне ўжо нарыхтавана 7,13 да мінулагодніх 5,87 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву. У лідарах – КСУП «Гудагай», дзе назапашана 8,54 цэнтнера кармавых адзінак (+0,5), на другой пазіцыі КСУП «Гервяты» з 7,61 (+1,2), а тройку лідараў замыкае КСУП «Міхалішкі» з паказчыкам 6,95 (+2,1).

Да слова, тром гаспадаркам раёна – КСУП «Варняны», «Міха­лішкі» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» – з мясцовага бюджэту выдзелена ў 2019 годзе па 30 тысяч рублёў на набыццё насення люцэрны. Такія інвестыцыі апраўдалі сябе: культура доб­ра ўрадзіла, асабліва ў КСУП «Міхалішкі».

Па вялікаму рахунку, у нас ня­ма падстаў сумнявацца ў тым, што запланаваныя ў нарыхтоўцы кар­моў паказчыкі будуць дасягнуты.

– Як выглядае корма­на­рых­тоўка ў разрэзе гаспадарак?

– У КСУП «Гудагай» і «Міхаліш­кі» завяршыўся першы ўкос. Гудагайцы ўжо кладуць у пракосы атаву. Кор­манарыхтоўка ў РУП «Астра­вецкі саўгас «Падольскі» блі­зіцца да завяршэння. Радуе, што асноўная маса траў убрана ў аптымальныя тэрміны: злакавыя ў канцы фазы выхаду ў трубку да пачатку калашэння, а аднагадовыя бабовыя і бабова-злакавыя – да пачатку цвіцення. 

2.jpg



У КСУП «Варняны», якое пер­шае ў раёне пачало нарых­тоў­ваць кармы і першым за­клала сянаж­на-сіласную траншэю, не абышлося без праблем: пад­водзіла тэхніка. Тым не менш, варнянцы ў параўнанні з мінулым годам сёлета працуюць паскоранымі тэмпамі. Пра гэта сведчаць і лічбы: на 23 чэрвеня ў гэтай гаспадарцы на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы нарыхтавана на 1,5 цэнтнера кармавых адзінак больш, чым у 2019 годзе, гэта 130%. 

І ўсё ж КСУП «Варняны» ад­стае ад іншых гаспадарак: 73% пры сярэднераённых 86%. Ас­ноў­ная прычына – паломкі тэхнікі. Для па­спя­ховага правядзен­ня корма­нарыхтоўчай кампаніі «Варнянам», на маю думку, патрэбны як мінімум тры высо­ка­прадукцыйныя корма­на­рых­тоў­чыя комплексы, а працуюць з пера­­менным поспехам толькі два: непасрэдна на корма­нарых­тоўцы заняты два  «Ягуары», а КЗР за­дзейнічаны на забе­спячэнні ма­лочна-таварных ферм і ком­п­лексаў зялёнай падкормкай. 

– Некалькі гадоў запар асобным сельскагаспадарчым прадпрыемствам не хапала на зіму ўласных кармоў. Ці зменіцца сё­ле­та гэтая негатыўная тэндэнцыя?  

– Думаю, што на зімне-стойлавы перыяд атрымаецца нарыхтаваць неабходную колькасць сенажу, сена і сіласу. На сёння (24 чэрвеня. – Заўв.аўт.) у мінулым годзе быў закладзены 41% сенажу, у гэтым – 56%, пры тым, што летась на гэтую дату ўборка траў першага ўкосу заканчвалася, а сёння  ўбрана 86% сенакосаў – яшчэ ёсць што ўбіраць. Да ўзроўню мінулага года ў 2020-м ужо нарыхтавана 124% сенажу. 

Каб сфарміраваць неабходны запас грубых кармоў на зімне-стойлавы перыяд, першым укосам неабходна нарыхтаваць да 60% фуражу. Думаю, гэта лічба будзе большай – каля 60-65%. 

У КСУП «Міха­лішкі» падчас зімне-стойлавага ўтрымання жывёлы сапраўды адчуваўся істотны недахоп кармоў. Аднак яны выправілі сітуацыю: сёння па забяспечанасці сенажом гэтае сельскагаспадарчае прадпрыемства займае другую пазіцыю ў раённым табелі рангаў.

Найлепшая забяспечанасць сенажом у КСУП «Гудагай» – 70% да патрэбы. Другое месца ў КСУП «Міхалішкі» – 58%. 

– З колькасцю нарыхтаваных кармоў зразумела. А што вы можаце сказаць пра іх якасць?

– Каб забяспечыць атрыманне высокаякасных травяністых кармоў, трэба дакладна выконваць асноўныя прынцыпы іх нарыхтоўкі. Напрыклад, якасць сенажу залежыць ад трамбоўкі, тэрмінаў закладкі траншэі і яе герметычнасці. На 99% гэтыя патрабаванні выконваюцца ва ўсіх гаспадарках. Аднак ніхто не застрахаваны ад паломкі тэхнікі. Закладка траншэі побач з малочна-таварнай фермай «Газа» КСУП «Варняны», на жаль, вялася больш за тры дні. 

Цяпер варнянцам дапамагае завяршаць першы ўкос траў тэх­ніка сельгастэхнікі – корма­ўбо­рачны камбайн КВК і некалькі адзінак на адвозцы траў. 

У гаспадарках і спецыялісты, і механізатары добра разумеюць, што толькі прытрымліваючыся ўсяго тэхналагічнага ланцужка кор­манарыхтоўкі, можна наза­пасіць кармы добрай якасці – у вы­падку парушэння тэхналогіі ні адзін кансервант не выправіць дапушчаныя памылкі.

– Мы з вамі ўсё пра сянаж… А сена гаспадаркі нарыхтоўваюць?

– Калі тыдні два-тры назад ледзь не штодня грымелі навальніцы, то цяпер – самае надвор’е для сенавання. Учора (23 чэрвеня. – Заўв.аўт.) ўсе сельскагаспадарчыя прад­прыемствы пачалі на­рых­тоў­ваць сена. Тут мы крыху адстаём ад мі­нулага года па паказчыках: летась у пунях было амаль 1 000 тон сена, сёлета – толькі 300 тон. Ду­маю, другім укосам выканаем план.

Надвор’е было больш спрыяльнае для нарыхтоўкі сенажу: у раёне назапашана амаль на 14 тысяч тон больш гэтага корму, чым летась. 

– Хоць пра нарыхтоўку сіласу яшчэ рана гаварыць, тым не менш, як падрастае каралева палёў – кукуруза?

– Па гэтай культуры, як і па тра­­вах, сітуацыя сёлета вель­мі адрозніваецца ад леташняй. З-за халоднай вясны куку­руза, асабліва пасеяная ў ран­нія тэр­міны, не расла – гэта цепла­лю­бівая культура. А пустазелле, на­адварот, набірала сілу – цяпер гаспадаркі затрачваюць да­датковыя сродкі для барацьбы з ім. Цяпер у раёне завяршаецца праполка кукурузы.  

– Што вас, як начальніка райсельгасхарчу, радуе ці засмучае ў гэты перыяд?

– Радуюць травы – ёсць што ўбі­раць. Прыемна, што людзі добра працуюць і разумеюць важнасць корма­нарыхтоўчай кам­па­ніі: што­дзень закладваецца каля тысячы тон зялёнай масы на сянаж – гэта нямала.

Хачу адзначыць КСУП «Гервяты» і «Гудагай», дзе на­рыхтавалі найбольш сенажу: 20 тысяч тон – гэта 30% ад уся­го валавага збору ў раёне. Не нашмат ад іх адстаў і КСУП «Гервяты». 

– Іван Мар’янавіч, дзякуй за гутарку! Будзем спадзявацца, што сёлетняй зімой гаспадаркі будуць з кармамі.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: