Гаспадарам авечак прадугледжаны прэферэнцыі

16:43 / 29.06.2020
У Беларусі павялічваецца фінан­са­ван­не авечкагадоўлі: гаспадары жывёлы могуць разлічваць на даплаты з боку дзяржавы за здадзеныя воўну і бараніну. Пра асаблівасці развіцця гэтага жывёлагадоўчага накірунку і нюансы выплат расказала загадчык сектара жывёлагадоўлі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Галіна Ждановіч:

– На жаль, вяскоўцы цяпер адмаўляюцца ад падсобнай гаспадаркі, а авечкагадоўля на Астравеччыне ніколі не не была распаўсюджанай. Калісьці гэты накірунак жывёлагадоўлі развіваўся ў калгасах «50 гадоў ВЛКСМ», «Савецкая Беларусь» – гэта Масцяны і Страча, але так і не прыжыўся. 

21.jpg

Фото Юрия Горида


Затое гаспадары, якія на сваіх падворках трымаюць авечак і здаюць  воўну і бараніну, могуць разлічваць на дапамогу дзяржавы. Пастановай Савета Міністраў зацверджаны комплекс мер па развіцці ў краіне авечкагадоўлі на 2019-2025 гады. Ён прадугледжвае аказанне дзяржаўнай падтрымкі, у тым ліку ў выглядзе выплаты надбавак са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, да закупачных коштаў на авечак і воўну, якія ў насельніцтва набываюць арганізацыі Белкаапсаюза. Гэта павінна садзейнічаць самазанятасці сельскага насельніцтва. 

Згодна з пастановай Мінсельгасхарчу «Аб надбаўках да закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, набываемую ў насельніцтва» памер надбаўкі да закупачнай цаны за  кілаграм воўны складае 5,40 рубля, авечак жывой вагой – 2,90 рубля. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Юрий Горид