Вызначаны пераможцы фотаконкурсу «Молодёжь за ЗОЖ»

15:33 / 29.06.2020
РК ГА БРСМ падвёў вынікі анлайн-конкурсу фота­матэрыялаў «Молодёжь за ЗОЖ», які праводзіўся сярод студатрадаў.

У раёне працуе 14 студ­атра­даў, 11 з якіх даслалі работы. 

– Мы прапанавалі падлеткам у фотаздымках паказаць сваё бачанне здаровага ладу жыцця і такім чынам заклікаць моладзь  адмовіцца ад шкодных  звычак, – расказвае Віялета Алексеявец, першы сакратар РК БРСМ.

Конкурс складаўся з двух эта­паў: першапачаткова ў суполцы Астравецкага РК ГА БРСМ «ВКантакце» шляхам гала­са­вання выбіралі пяць лепшых фотаздымкаў. А на другім этапе падпісчыкі вызначалі тройку пераможцаў. Першае месца (426 галасоў) заняў здымак  удзельнікаў экалагічнага атрада «Камсамольцы», якія пра­цуюць на базе Варнянскага лясніцтва і дапамагаюць лесаводам ва ўборцы лесу і берагоў вадаёмаў ад смецця. Другое месца з 419 «падабайкамі» таксама ў ахоўнікаў экалогіі – студ­атрада «Жывіца», які працуе ў Міхалішкаўскім лясніцтве. Трэ­цім, набраўшы 190 галасоў, стаў сель­скагаспадарчы атрад «Стра­ла», які займаецца відавой праполкай у КСУП «Гудагай».

Экаатрад Камсамольцы.jpg

Экалагічны атрад «Камсамольцы»


Экаатрад імя Г. Осціка.jpg

Студ­атрад «Жывіца»


Сельгасатрад Страла.jpg

Сель­скагаспадарчы атрад «Стра­ла»




– Рабочы тэрмін ў студ­ат­ра­дзе – 12 дзён. Зазначу, што падлеткі не толькі працуюць – у вольны час яны ўдзельнічаюць у розных акцыях, конкурсах і забаўляльных мерапрыемствах. Дзеці нават спраўляюць студ­атрадаўскае 8 Сакавіка і Дзень абаронцы Айчыны, – тлумачыць Віялета Юр’еўна. – Некаторыя студатрады завершаць работу ўжо сёння,  два працягнуць працаваць да 8 ліпеня.  Яшчэ ў адзін – будаўнічы Гроднапрамбуда – ідзе набор.

Дарэчы, такі профіль для дзяцей мы прапануем упершыню.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: