Іван Карніла сустрэўся з механізатарамі

16:02 / 24.06.2020

Для аграрыяў цяпер гарачая пара – у раёне блізіцца да завяршэння першы ўкос траў. На пульсе корманарыхтоўкі трымаюць руку ўсе зацікаўленыя – пачынаючы ад механізатараў і заканчваючы кіраўніцтвам сельгасхарчу. Першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Іван Карніла сустрэўся з занятымі на нарыхтоўцы кармоў земляробамі і працаўнікамі малочна-таварных ферм і комплексаў.

12.jpg

Да слова сказаць, падобныя нефармальныя сустрэчы з працаўнікамі аграпрамысловага комплексу начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання праводзіць ледзь не штодзень.

– Аграпрамысловы комплекс мае сваю спецыфіку: людзей не адцягнеш ад вытворчасці малака і збожжа, таму з працаўнікамі палёў і ферм стараюся сустракацца як мага часцей – на іх працоўных месцах, – расказаў Іван Мар’янавіч. – За выхадныя дні аб’ездзіў усе гаспадаркі раёна і пастараўся адказаць на хвалюючыя пытанні. На подступах жніво – таму адной з найбольш абмяркоўваемых сумесна з механізатарамі тэм стала падрыхтоўка тэхнікі да ўборачнай кампаніі.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич