Механізатараў КСУП «Міхалішкі» ўзнагародзіў прафсаюз

15:04 / 19.06.2020
385

Па выніках працоўнага спаборнітцва, якое штогод праводзіць райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, на вясенне-палявых работах у Першамай адзначылі лепшых механізатараў. Аднак у раёне працягвалася сяўба цукровых буракоў і кукурузы – таму ў гэтых катэгорых вынікі падводзіць было рана.

Адразу два сейбіты КСУП «Міхалішкі» – Сяргей Чымбар і Яўген Пішчака – на фінішы ўварваліся ў каманду лепшых механізатараў раёна.

Чымбар.jpg

Сяргей Чымбар


Пішчака.jpg

Яўген Пішчака


– Працоўнае спаборніцтва праводзілі ў некалькіх намінацыях: «Культывацыя», «Сяўба збожжавых», «Пагрузка арганікі» і іншых, – па дарозе на механічныя майстэрні ў Страчы расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула. – Прыемна, што ў апошніх двух намінацыях – «Сяўба кукурузы» і «Сяўба цукровых буракоў» – лепшыя вынікі паказалі міхалішкаўскія механізатары.

Найбольш у раёне – 2,7 працанормы – на сяўбе кукурузы выканаў Сяргей Чымбар. Цяпер мужчына на кормаўборачным комплексе «Ягуар» здрабняе і падымае падвяленую траву.

Лідарам на сяўбе цукровых буракоў на пасяўным агрэгаце «Плантар-3» стаў Яўген Пішчака. Ён прыгарнуў насенне на плошчы 300 гектараў.

Пераможцы атрымалі Падзякі і падарункі.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений