Более 30 лет работает медсестрой в Островецкой больнице Алла Чемерко

10:03 / 21.06.2020
«Чаму пра мяне?» – запытала Ала Чамерка, медсястра энда­ска­пічнага кабінета дыягнастычнага аддзялення, калі я дамаўлялася з ёй на сустрэчу. Дзіўна, што адданыя сваёй працы людзі – а Ала Уладзіміраўна як раз з такіх – заўсёды лічаць, што ёсць больш годныя, пра каго трэба расказаць.

01.jpg



– Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся – гэта пра мяне. Усё маё жыццё і праца звязаны з Астраўцом. Былі спробы змяніць нешта, але я хутка разумела, што знахо­джуся не на сваім месцы. 

Выбар прафесіі, здаецца, быў наканаваны самім лёсам. Не, у нашай сям’і не было медыкаў. І ў дзяцінстве мы часцей гулялі ў настаўнікаў. Тут іншае: бабуля ведала добрага ўрача Алу – і калі я нарадзілася, прапанавала назваць мяне гэтым імем, спадзеючыся, што і я стану медыкам. Так і атрымалася.

У Гродзенскае медвучылішча я па­ступіла пасля 8-га класа. Вучылася з задавальненнем, цікава было на практыцы. Памятаю свае словы, калі зрабіла першы ўкол: «Божа, я здзейсніла цуд!» (Усміхаецца.)

Уявіце, дачка, якая не пайшла ў медыцыну, не дазваляе рабіць ёй уколы, сама сабе робіць. Маё «я ж медык» для яе не аргумент, гаворыць: «У дзяцінстве хапіла, ледзь што, дык то таблетку, то іншыя лекі». Так, у медыкаў дзеці таксама хварэюць, і мы, ведаючы «карціну» знутры, імкнёмся хутчэй вылечыць іх.

На другім курсе я ўладкавалася санітаркай у бальніцу, хадзіла на начныя дзяжурствы – на месяц выходзіла змен 7. Радавалася, калі вечарам медсёстры дазвалялі мне зрабіць хвораму ўкол. Часцей змены былі па выхадных, але выпадала і сярод тыдня: адпрацуеш – і на вучобу. Маладыя былі, усё лёгка давалася. (Усміхаецца.)

У Астравецкую бальніцу прышла ў 1984-м годзе, мне было 18 гадоў. Спачатку працавала ў кардыялагічным аддзяленні. 

Як раз быў час Афганскай вайны, і я, вялікая патрыётка, як усё наша пакаленне, хацела паехаць туды, каб дапамагаць савецкім салдатам. Пайшла ў ваенкамат прасіцца, каб адправілі мяне ў Афганістан. (Усміхаецца.) Мой запал адзначылі, але накіравалі ў камандзіроўку ў Германію – там знаходзілася група савецкіх войск. 

Праз год, калі скончыўся кантракт, вярнулася ў Астравец – і да гэтага часу працую ў бальніцы. Больш за 30 гадоў аддала дыягнастычнаму аддзяленню. Колькі разоў падмяняла медсясцёр у іншых аддзяленнях, але маё мне бліжэй. Эндаскапія настолькі зацікавіла, што ісці ў іншае не хацелася. Аддзяленне мянялася на маіх вачах, можна нават сказаць, што я стаяла ля яго вытокаў. Здаецца, калі толькі прыйшла, было добрае абсталяванне, але з сённяшнім ужо не параўнаць. Я павінна ведаць апаратуру і падрыхтаваць яе, каб урач мог абследаваць пацыента. Мне падабаецца асвойваць новае, удасканальваць веды. Напэўна, гэта і ёсць тое, пра што гавораць: маё! 

Заўсёды бачыла сваю працу з  боку медработніка. А нядаўна адчула сябе на месцы пацыента свайго аддзялення – глытала зонд. Цікава было, як я буду сябе паводзіць. Добра вяла. (Усміхаецца.)

З узростам я больш стала задумвацца пра здаровы лад жыцця. Веласіпед купіла – на работу езджу. Пасля працоўнага дня ніколі не адлёжваюся: у хаце заўсёды ёсць занятак, а цяпер – агарод, кветкі. Тэле­візар увогуле не гляджу – лепш пачытаю кнігу, у інтэрнэце знайду нешта па­зна­вальна-інтэлектуальнае, напрыклад, «Што? Дзе? Калі?», ці рукадзеллем займуся.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Светлана Фёдорова