Вызначаны пераможцы конкурсу «Сэлфі&фота з вышыванкай»
Астравецкі райкам ГА БРСМ вызначыў пераможцаў конкурсу «Сэлфі&фота з вышыванкай».
Усяго было даслана 24 фотаздымкі.
У намінацыі «Традыцыйнае фота» 1-е месца заняла Анжаліка Манушына, 2-е – Аксана Высоцкая, 3-е – Кацярына Алексеявец.
.jpg)
Фота Анжалікі Манушынай
.jpg)
Фота Аксаны Высоцкай

Фота Кацярыны Алексеявец
У намінацыі «Сэлфі фота» перамог калектыў астравецкага ясляў-сада №2, на 2-м месцы – Ала Валадзько, на 3-м – Злата Мінкелевіч.

Калектыў ясляў-сада №2

Фота Алы Валадзько

Злата Мінкелевіч
Лепшым у намінацыі «Сямейнае фота» стаў здымак сям’і Веранікі Трубкінай і Анатоля Валадзько.

Віншуем пераможцаў і дзякуем астатнім канкурсантам за ўдзел.
Падарункі пераможцы могуць забраць у райкаме БРСМ, папярэдне патэлефанаваўшы па нумары 8 (015 91) 79-8-43.
Віялета АЛЕКСЕЯВЕЦ,
першы сакратар Астравецкага РК ГА БРСМ