Рэдакцыя аб’яўляе творчы конкурс

12:13 / 09.06.2020
394
Творчы конкурс, прысвечаны Казіміру Сваяку і Году малой радзімы, аб’яўляе «Астравецкая праўда».

12.jpgСёлета адзначаецца 130-­годдзе Канстанціна Ста­по­віча (Ка­зіміра Сваяка) – свя­тара, паэта, публіцыста, які сваім пакутным жыццём і шмат­граннай творчасцю пра­славіў родны край – нашу Астра­­веччыну. Адметна, што юбі­лей гэты прыпаў на Год малой радзімы, дзеля якой Казімір Сваяк не шкадаваў сябе.

Каб годна адзначыць гэтыя значныя падзеі, выявіць новыя таленты сярод дзяцей і дарослых і ацаніць здабыткі ўжо вядомых майстроў, рэдакцыя «Астравецкай праўды» аб’яўляе творчы конкурс, прысвечаны 130-годдзю Казіміра Свая­ка і Году малой радзімы.

Праводзіцца ён будзе ў двух накірунках: літа­ра­тур­ным і выяўленчым.

У літаратурным пера­мож­­цаў вызначаць у дзвюх намі­нацыях – «Паэзія» і «Проза» (мас­тацкія і пу­бліцыстычныя тво­ры).  Прымаюцца творы, напісаныя на беларускай мове.

У выяўленчым накірунку таксама можна паспраба­ваць свае сілы ў на­мінацыях «Малюнак» (у лю­бой тэхніцы) і «Фотаздымак».

Тэматыка твораў абумоўлена падзеямі, якім прысвечаны конкурс: жыццё і спадчына Казіміра Сваяка, родны край, пажадана – мясціны, дзе жыў і служыў Богу і людзям ксёндз-пакутнік. 

Пераможцы ў кожнай з намінацый будуць вызначацца асобна сярод дзяцей (удзельнікі да 16 гадоў) і дарослых.

Колькасць намінацый і конкурсных работ ад аднаго ўдзельніка не абмежаваны.

Работы на конкурс прымаюцца да 1 снежня 2020 года



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений