Аўталаўка паедзе ў Бялькішкі

10:56 / 05.06.2020
400

У рэдакцыю газеты ад імя жыхароў Бялькішак патэлефанавала Ганна Глаўдзель. Яна прасіла дапамагчы вырашыць пытанне з аўталаўкай, якая раней рабіла тут прыпынак, а цяпер праязджае міма.

– На нашай вуліцы шмат людзей пажылога ўзросту і дачнікаў, таму аўталаўка ў летні сезон, да таго ж падчас складанай сітуацыі з каронавірусам, вельмі аблегчыла б ім жыццё. Ці можна зноў пусціць машыну ў Бялькішкі – хоць бы раз на тыдзень? – цікавілася жанчына.


На пытанне адказвае намеснік дырэктара Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Валянціна Кавалевіч:

– Дзейнасць аўталавак накіравана перш за ўсё на абслугоўванне сельскага насельніцтва, у прыватнасці тых вёсак, дзе адсутнічаюць магазіны.

Бялькішкі ўваходзяць у межы Астраўца і не з’яўляюцца абавязковым пунктам абслугоўвання аўталаўкай.

Аднак, нягледзячы на напружанасць дзейнасці спажыўкааперацыі, заезд аўтамагазіна ў Бялькішкі будзе арганізаваны ў бліжэйшы час. Заходзіць машына будзе раз на тыдзень па чацвяргах у 17.00 і пакуль у тэставым рэжыме.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений