Тры вучаніцы Астравецкай школы мастацтваў сталі стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта

14:51 / 04.06.2020

За час існавання Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў яе выхаванцам, нягледзячы на шматлікія перамогі ў розных творчых конкурсах, ад рэгіянальных да міжнародных, ніяк не магла скарыцца адна вяршыня: ніхто з іх не станавіўся стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

І вось сёлета, амаль як у прыказцы «Не было ні граша, ды раптам алтын», адразу тры вучаніцы школы мастацтваў атрымалі гэтую прэстыжную ўзнагароду: Эмілія Далінчык, якая займаецца ў класе цымбалаў з Людмілай Столяр, Яна Свірыдо – у мастацкім аддзяленні пад кіраўніцтвам Вікторыі Варановіч і Надзея Аўгуль, вучаніца харавога класа Варнянскага філіяла, (настаўніца Марына Кіб) атрымалі гэтыя прэстыжныя стыпендыі.

159120574398850.jpg

Эмілія Далінчык


Яна Свиридо.jpg

Яна Свірыдо


Надзея Аўгуль.JPG

Надзея Аўгуль

Віншуем таленавітых дзяўчынак і іх выкладчыкаў! У бліжэйшых нумарах «Астравецкая праўда» раскажа пра кожную з іх.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Нина Рыбик