На здымку стогадовай даўнасці – вяселле Лаўрыновічаў

14:47 / 03.06.2020
На даўнюю просьбу рэдакцыі дасылаць старыя фотаздымкі, на якіх – часцінка гісторыі, адгукнуўся наш пастаянны чытач Нарцыз Лаўрыновіч, які цяпер жыве ў  Калузе, і даслаў вясельнае фота сваіх бацькоў і  іншыя цікавыя здымкі.

Уладыслаў Адамавіч Лаўрыновіч і Яніна Анто­наўна Мажэйка пажаніліся напачатку 1920 года, іх вясельнаму фотаздымку, на хвіліначку, – 100 гадоў! Зроблены ён у Варнянах, дзе ў касцёле Святога Георгія бралі шлюб маладыя.

34.jpg


Уладыслаў  нарадзіўся  ў  Кайміне.  Яніна паходзіла  з  Бабраўнік.  Сасватаў  іх  старшыня Жукойніцкай  гміны  Кляменцій  Валуевіч  –  ён з  жонкай  Марыяй,  у  дзявоцтве  Субаткевіч,  на фота  поруч  з  маладымі  –  відаць,  быў  маршал­кам (галоўным сватам) на вяселлі. Другая пара – сведкі з боку Мажэйкаў, дзяўчына – стрыечная сястра Яніны з Марцюсовых. 

Варта звярнуць увагу на вясельныя ўборы: у жаніха і маршалка белыя пальчаткі – відаць, та­кая  была  мода  ці  гэтага  патрабаваў  тагачасны этыкет.  У  маршалка  –  дыхтоўны  сурдут.  У  яго жонкі – прыгожая сукенка з бліскучым паяском. А які цудоўны вэлюм у нявесты!

Трэба  зазначыць,  што  дзяўчыне,  каб  пайсці замуж за Уладыслава Лаўрыновіча, трэба было мець пэўную мужнасць. Пасля трагічнай смерці сястры  і  яе  мужа  хлопец  забраў  іх  сыноў­-пагодкаў, якім на той час было толькі два і тры гадкі. Але ж Яніна не палічыла чужых дзяцей абу­зай, выхоўвала іх, як сваіх.

Лаўрыновічы  нарадзілі  пяцёра  дзяцей,  якім далі  прыгожыя  імёны  і  годную  адукацыю.  Нар­цыз  стаў інжынерам, цяпер жыве ў Расіі. Аліцыя – педагог, доўгі час працавала дырэктарам шко­лы ў Балюляй на Літве. Леапольд пасля школы выехаў  у  Расію,  але  вярнуўся  на  радзіму,  калі занемагла маці. Любаслаў стаў лётчыкам, пасля няўдалага скачка з парашутам доўга лячыўся, а калі выйшаў на пенсію, працаваў дырэктарам аэ­раклуба ў Вроцлаве ў Польшчы. Герольд таксама жыве ў Польшчы.

78.jpg


Уладыслаў  усё  жыццё  пражыў  у  бацькоўскім доме.  Калі  сям’я  пабольшала,  пашырыў  яго  і перанёс  бліжэй  да  возера.  Не  так  даўно  тут здымаўся фільм «Белыя росы­2».

А  на  здымку  з  брычкай  Лаўрыновічы  ад’яз­джаюць  з  гасцей  з  Золава.  Уладыслаў  –  за фурмана,  Яніна  –  ззаду,  побач  з  ёй  сядзіць муж  сястры  Уладыслава  Монікі  па  прозвішчу Дрозд, ён быў упраўляючым у маёнтку Юзафа Пілсудскага, а перад прыходам Саветаў збег у Польшчу, дзе атрымаў ад патрона ў дар вялікі надзел зямлі.

57.jpg


Гэтаму здымку таксама амаль сто гадоў – але ацаніце яго якасць!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Нина Рыбик