Змяненні ў каталіцкіх богаслужэннях

16:12 / 21.05.2020
З-за няпростай эпідэмія­лагічнай сітуацыі адбы­ліся некаторыя змя­ненні ў правядзенні ўра­чыс­тасцей у парафіях Гро­дзенскай дыяцэзіі. 

12.jpg



Сітуацыю каменціруе дэкан Астравецкага дэканата, ксёндз-канонік Юзаф Багдзевіч.

– Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у спецыяльным паведамленні да свята­роў дыяцэзіі нагадаў пра меры перасцярогі, звязаныя з каронавірусам.

Іерарх рэ­ка­мендаваў адкласці на больш позні тэрмін, калі ў краіне бу­дзе спакойная эпідэміялагіч­ная сітуацыя, урачыстасці першай камуніі, сакрамэнту кан­фір­мацыі (біжмавання) і пара­фіяльных свят. Гэтае рашэнне прымае пробашч ці адмі­ністратар парафіі. 

У вернікаў ёсць магчымасць скарыстацца дыспенсай – спецыяльным дазволам, калі мож­на не наведваць касцёл. Гэта могуць рабіць пажылыя людзі, асобы з сімптомамі ві­руснай інфекцыі, асобы, якія адчуваюць страх заражэння каронавірусам. А пры наведванні храма варта строга захоўваць правілы асабістай гігіены. 

Вірус, які зараз лютуе ў свеце, – наша агульная бяда. Людзі розных канфесій у адзін дзень, 14 мая, маліліся аб спыненні пандэміі. Вернікі і святары Гродзенскай дыяцэзіі далучыліся да абвешчанага Папам Францыскам дня малітвы і посту ў інтэнцыі спынення хваробы. Прашу, каб прыха­джане нашага раёна і надалей маліліся аб выздараўленні хворых людзей.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Юрий Горид