Васямнаццаты этап конкурсу «Пазнай Астравеччыну»

08:41 / 22.05.2020
211
«Цяжкая артылерыя», якой, як меркавалася, павінен быў стаць 17 тур конкурсу, аказалася не такой ужо і цяжкай: практычна ўсе пастаянныя ўдзельнікі справіліся з заданнем, пазнаўшы на здымку рэшткі нямецкай цеплавой электрастанцыі часоў Першай сусветнай вайны. 

2.jpg


Многім з іх не патрэбны былі нават падказкі. Так, Андрэй Баруўка з Гудагая ўспомніў, як у дзяцінстве гуляў з сябрамі «ў вайнушку» ў мудрагелістых лазах і хадах былой электроўні. Ванда Вайшнаровіч, калі працавала ў Гудагайскай школе, вадзіла сюды дзяцей на экскурсію. Алег Драган даўно цікавіўся гэтым аб’ектам. А Жанна Волк-Леановіч правяла цэлае расследаванне, падключыўшы да яго былога дырэктара Гудагайскай школы Віталя Лянкевіча.

Аднак большасць канкурсантаў шукалі адказ на заданне ва ўсёведа-інтэрнэта. І практычна ўсе ў сваіх адказах абапіраліся, са спасылкай ці без яе, на даследаванне гудагайскай школьніцы Алесі Сцефановіч, якое яна зрабіла пад кіраўніцтвам настаўніцы Марыі Васілёнак. Алена Памецька ў сваім пісьме шчыра падзякавала школьным даследчыкам за цікавую і пазнавальную працу, якая дапамагла ёй – і не ёй адной! – выканаць заданне.

Такім чынам, у 17 этапе адзін бал атрымаў Андрэй Баруўка, два – Ванда Вайшнаровіч і Кацярына Вараб’ёва (Кацярына разгадала, дзе гэта і што, знайшла звесткі пра электрастанцыю – але не змагала адшукаць месца, дзе знахо­дзяцца яе рэшткі). Па тры балы запісалі на свой рахунак Алег Драган, Ганна Мілашэвіч, Марына Кімса, Вікторыя Іванцэвіч, Алена Памецька. А Жанна Волк-Леановіч, якая дапоўніла падрабязны расповед не толькі фотаздымкамі, але і відэа, атрымала чатыры балы.

Тройка лідараў не змянілася: у Марыны Кімсы 50 балаў, Алега Драгана – 46, Алены Памецькі – 41. Ушчыльную наблізіліся да іх Ганна Мілашэвіч і Жанна Волк-Леановіч, у якіх па 40 балаў.


Дзе гэта, што гэта?

Сённяшняе заданне конкурсу, на наш погляд, не вельмі складанае: трэба расказаць, што за памятны знак на фотаздымку, дзе ён знаходзіцца – ну і ўсё астатняе, што ведаеце пра яго. Поспехаў!

1.jpg



Нагадваем: далучыцца да конкурсу можна з любога этапу. Калі вы ведаеце, дзе гэта і што гэта, – дасылайце свае адказы, расповеды і фотаздымкі.

Адказы на пытанні конкурсу можна дасылаць у рэдакцыю па электроннай пошце ці паведамляць па тэлефонах 2-03-64, 7-08-44, +375-29-328-75-99 на працягу пяці дзён (з улікам выхадных і святочных) пасля выхаду газеты з конкурсным заданнем (да аўторка ўключна).



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Нина Рыбик
Фото: Алег Драган і Алесь Юркойць
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений