Аляксандр Камінскі: «Не работа, а задавальненне»

10:57 / 16.05.2020
…так гаворыць пра заняткі з дзецьмі інструктар-метадыст Аляксандр Камінскі, які трэніруе юных футбалістаў і хакеістаў.

23.jpg



Хлопец прызнаецца, што не шукае да дзяцей падыходаў – разуменне паміж імі ўзнікае само сабой. Магчыма, таму што яны на адной хвалі захаплення любімай гульнёй. Калісьці Аляксандр гэтаксама з энтузіязмам бегаў на заняткі да трэнера па футболе Вадзіма Лебядзевіча і хакейнага гуру Яўгена Яфімава. 

– Я з дзяцінства падсеў на гэтыя віды спорту, – расказвае малады інструктар. – Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, вярнуўся працаваць на радзіму. З футбалістамі пачаў займацца толькі ў гэтым годзе, праўда,  заняткі пакуль спынены. А вось з хакеістамі большы вопыт – у мінулым годзе яны ўзялі «серабро» на «Залатой шайбе». Мне падабаецца трэнерства – гэта нават не работа, а задавальненне.

Але Аляксандр не толькі трэніруе. Хто цікавіцца астравецкім футболам, ведае, што Камінскі – заядлы ігрок нашай каманды, які забіў не адзін гол на абласных спаборніцтвах па міні- і вялікім футболе. Зараз ён з’яўляецца паўабаронцам ФК «Астравец», які займае лідзіруючыя пазіцыі ў рэспубліканскім чэмпіянаце.

– Калі выходжу на поле – поўнасцю адключаюся, – дзеліцца Аляксандр. – Тое, што адчуваю падчас гульні – нешта неверагоднае: драйв, адрэналін, магія, задавальненне, радасць. Спадзяюся, гэта ж спазнаюць і мае вучні.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: