У Варнянах «Успомнілі пайменна» ветэранаў і ўдзельнікаў вайны

13:07 / 12.05.2020

У аддзеле культуры і вольнага часу аграгарадка Варняны ў цёплай сяброўскай атмасферы прайшла памятная вечарына «Успомнім пайменна», прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі.

1.jpg


У гэты дзень у клубе, як ніколі, было няшмат людзей – але ў зале прысутнічала галоўная гераіня не толькі гэтага перадсвяточнага дня, але без перабольшання ўсяго Астравецкага раёна, – вязень канцэнтрацыйнага лагера Таццяна Волкава.

– Уявіце сабе: нядзеля, 22 чэрвеня 1941 год, сонечна… Мы з бацькамі збіраемся ехаць у суседнюю вёску да дзядулі і бабулі ў госці… Так і не даехалі, – успомніла апаленае вайной дзяцінства Таццяна Нікіфараўна. – Наша вёска згарэла за адну ноч. На свай радзіме я пабывала толькі праз семдзесят гадоў і, уявіце, усё ўспомніла: прозвішчы аднавяскоўцаў, месца, дзе стаяла наша хата.

2.jpg


Ініцыятар імпрэзы і яе вядучая, нястомная і энергічная Людміла Кухарэвіч, расказала пра лёс вёскі свайго дзяцінства Міхалішкі, дзе падчас вайны загінула большая частка яўрэйскага насельніцтва.

3.jpg

Бібліятэкар Алена Багдановіч назвала пайменна ўсіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з Варнянскага сельскага Савета – іх партрэты занялі пачэснае месца на століку побач з запаленымі свечкай і лампадай.

Пранікнёна і шчыра гучалі песні і вершы ў выкананні Людмілы Кухарэвіч, Святланы Еўтушэнкі, Аляксандра Альховіка, Вікторыі Сямашкі.

6.jpg

Госці ўзгадалі сваіх бацькоў і дзядоў, якія прайшлі дарогамі вайны, – і гэты «Бессмяротны полк», здавалася, паўставаў перад вачыма… Ніхто не забыты.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич