У Варнянах новы пробашч – ксёндз Віктар Захарэўскі

12:26 / 14.05.2020
986

Па рашэнні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча пробашчам парафіі Святога Юрыя ў Варнянах прызначаны ксёндз Віктар Захарэўскі. У нядзелю вернікі хлебам і соллю віталі свайго пастыра.

76.jpg

Ксёндз Віктар паходзіць з парафіі Святога Яна Хрысціцеля, што на Ашмяншчыне. Святарскія пасвячэнні атрымаў 16 лістапада 2006 года ў катэдры Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне. Да прызначэння ў Варняны быў пробашчам парафіі Святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне, адміністратарам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Стараельні і парафіі Божага Цела ў Дварцы Дзятлаўскага дэканату.

Былы варнянскі пробашч Павел Звяжынскі прызначаны пробашчам парафіі Святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску.


Інтэрв’ю з ксяндзом Віктарам Захарэўскім чытайце ў адным з наступных нумароў газеты і на нашым сайце.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений