Прафсаюзныя пярвічкі настаўнікаў павіншавала з Перамогай сваіх ветэранаў

14:37 / 09.05.2020

Віншаванні да Дня Перамогі прымалі вязні фашысцкіх канцлагераў.

Традыцыйна са святам памяці і ўдзячнасці, якое сімвалізуе жыццё, аднаўленне і надзею на лепшае, Ніну Адамаўну Маргуж, Ніну Іларыёнаўну Мілідовіч і Таццяну Нікіфараўну Волкаву, якія да таго ж з’яўляецца ветэранамі педагагічнай працы, павіншавалі прадстаўнікі пярвічных прафсаюзных арганізацый СШ №1, СШ №2 і Варнянскага НПК.

1.jpg

– Мы не перастаём дзякаваць нашым ветэранам за іх подзвіг – далёка не кожнаму ўдалося прайсці праз жахі канцлагеру, – адзначыў старшыня пярвічкі СШ №1 Уладзімір Барысевіч, – за іх актыўную жыццёвую пазіцыю, вялікі ўклад у выхаванне вучняў, якія сёння ўжо сталі дарослымі і дастойнымі людзьмі, за іх адданасць любімай прафесіі і пазітыў.

Ветэраны атрымалі ад прафсаюза грашовы падарунак. А першакласнікі першай школы перадалі ветэрану вялікую віншавальную паштоўку, зроблену сваімі рукамі, – з падзякай за будучыню і мірнае неба над галавой.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: