Лёсы Вялікай Айчыннай: Бацька быў у «Азарычах», бабуля – у Германіі, а дзед – на вайне
12:47 / 08.05.2020

– Маю другую бабулю немцы пагналі ў Германію. Ёй было 16 гадоў. Яна там была пасудамыйкай у кафэ. Неяк гаспадар, у якога бабуля працавала, вырашыў яе праверыць: расклаў у пакоі грошы, – узгадвае жанчына. – Бабуля сабрала іх і аднесла немцу. Пасля гэтага ёй даверылі хадзіць на рынак за прадуктамі.
Родная сястра бабулі Наталлі Юстынаўны жыла ў вёсцы Сялец. Яна была нявестай начальніка партызанскага атрада. Маладыя збіраліся пажаніцца, але не паспелі. Паліцаі выдалі немцам дзяўчыну і бацькоў яе жаніха – іх расстралялі за сувязь з партызанамі.
– Мой дзед Ярмалай Мацэгут 18-гадовым юнаком пайшоў у партызаны, а калі вызвалілі Беларусь, ваяваў у дзеючай арміі, – дадае Наталля. – У яго ўзнагароды былі розныя. Дзецьмі мы не разумелі іх цаны…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.