Майскія святы не абышліся без дарожна-транспартных здарэнняў
Як паведамілі ў аддзяленні дзяржаўтаінспекцыі, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося надвячоркам 30 красавіка. Жыхар Смаргоні вяртаўся з Астраўца дадому, але на закругленні дарогі каля вёскі Мацканы не справіўся з кіраваннем і перакуліўся. У выніку мужчына з траўмамі быў шпіталізаваны ў Астравецкую цэнтральную раённую клінічную бальніцу, дзе пасля аказання дапамогі яго адпусцілі дадому.
Просьба да сведкаў гэтай аварыі: паведаміце аб дадатковых фактах у аддзяленне ДАІ па тэлефонах: 2-00-63, 23-3-48 ці 102.
На колах з дымком…
Ноччу 2 мая на хаду загарэўся аўтамабіль.
Мужчына з Міндзян, у якога не было вадзіцельскага пасведчання, ноччу вырашыў пракаціцца па справах. Праўда, падарожжа хутка скончылася: у Дайноўцы аўтамабіль загарэўся, і патушыць яго змаглі толькі выратавальнікі.
Па папярэдніх дадзеных, прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі машыны.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.