Праваслаўныя і католікі расказалі, як будуць адзначаць Вербную нядзелю і Вялікдзень

10:47 / 10.04.2020
656
Карэспандэнт «раёнкі» распытаў у праваслаўных і католікаў, як яны будуць святкаваць Вербную нядзелю і Вялікдзень. 

Рэгіна Юркойць, праваслаўная, аг. Варняны:

– На Вербную ў царкву не пайду: я пенсіянерка і баюся ў сваім узросце, ды яшчэ і пасля цяжкай хваробы, ісці ў храм... Медыкі і святары рэкамендуюць асцерагацца. Мая свацця збіраецца ісці, яе і папрашу асвяціць маю вербачку. 

Але без малітвы і ўрачыстай службы ў такі дзень не застануся – пагляджу яе па тэлевізары: каналы «Беларусь 3», «Беларусь 1», «Гродна Плюс» будуць трансліраваць.

Сяргей Змітровіч, праваслаўны, г. Астравец:

Сяргей Змітровіч.jpg



– Канешне, пойдзем у храм усёй сям’ёй. Я ўжо шмат гадоў прыслугоўваю бацюшку ў алтары, таму ўсю службу правяду там.

Пра небяспеку не хвалююся – у царкве робіцца ўсё неабходнае, каб не заразіцца каронавірусам: абразы апрацоўваюцца, на прычасці аднаразовыя стаканчыкі падаюцца… Таму нейкіх дадатковых мер выдумляць не буду.

Валерыя Стэх, каталічка, аг. Кямелішкі:

Валерыя Стэх з унучкай Дарынай.jpg



– Як і заўсёды, Вялікдзень будзем святкаваць разам з дзецьмі: да мяне збіраюцца дачка з сям’ёй, якія жывуць у Мінску, і сын з унукам з Астраўца. А вось родзічы са сталіцы сёлета да нас не прыедуць, бо адносна нядаўна вярнуліся з-за мяжы, потым былі ў самаізаляцыі – сказалі, што рызыкаваць не хочуць.

Я заўсёды хажу ў касцёл, асабліва ў Вялікі чацвер, Вялікую пятніцу, Вялікую суботу і Велікодную нядзелю. Праўда, у гэтым годзе не будзе начнога чування і ваду трэба прыносіць з сабой – агульнай ёмістасці ў касцёле не будзе.

Медыцынскую маску вазьму, на ўсякі выпадак – ксёндз настойліва рэкамендуе, каб насілі.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Рита Дремо
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений