Што аб’ядноўвае беларусаў і расіян

12:24 / 03.04.2020
Другога красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У астраўчан і гасцей горада карэспандэнт пацікавіўся, што аб’ядноўвае нашы краіны і народы.

Вольга Лябецкая, педагог:

– Важна, што акрамя экана­міч­ных, палітычных ста­сун­каў дарослых, народы Беларусі і Расіі аб’ядноўваюць дзеці. Па­між нашай гімназіяй і сярэд­няй школай №1 горада Сасновы Бор Ленінградскай воблас­ці даўно ўсталяваліся не толькі пабрацімскія, але і сяброўскія адносіны. Кожны год мы арганізоўваем «візіты дружбы» –  не проста экскурсіі, а ўдзелы ў адукацыйных праектах, канферэнцыях, спартыўных спаборніцтвах і творчых конкурсах. Да 75-годдзя Вялікай Перамогі мы ініцыіравалі сумесны праект «Дарогамі Вялікай Перамогі», у межах якога вучні з Расіі з’ездзілі ў Брэсцкую крэпасць, разам з нашымі дзецьмі наведалі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. На сцэне гім­назіі госці прэзентавалі паста­ноўку «А зори здесь тихие», а затым усе вучні і настаў­нікі разам усклалі кветкі да пом­­ніка воінам-вызваліцелям у Астраўцы. Такое сяб­роў­ства дарагога каштуе. 

Сяргей Бернюкевічвадзіцель:

IMG_3860.jpg



– Гісторыя Беларусі і Расіі цесна пераплецены – гэта, напэўна, самы важкі і важны факт. Што ты­чыцца Астравеччыны, то нашы краі­ны цес­на паяд­нала будаў­ніцт­ва атамнай электра­станцыі.

Аляксей Маргуж, трэнер:

IMG_3865.jpg



– Беларусь і Расія – брацкія краіны, у нас шмат агульнага: мова – большасць з нас, у тым ліку і я, у паўсядзённым жыцці размаўляем па-руску, карані і гісторыя, рэлігія. Хоць нельга не браць у разлік ментальнасць – яна ў нас розная: гэта, мне здаецца, абумоўлена тэрытарыяльным фактарам: Беларусь – больш кампактная, а Расія – неабдымная. Адзінае, што цяпер нас раз’яд­ноўвае – закрытыя межы, але, спадзяюся, гэта часовая мера.

Андрэй Цыганокэлектраманцёр:

IMG_3870.jpg



– Мы брацкія народы, і гэты факт асабіста ў мяне не выклікае ніякіх сумненняў – у нас адзіныя карані і гісторыя. Шкада, што некаторыя пра гэта забыліся. 

Родам я з Кубані. Мой бацька служыў у Баранавічах, і мяне лёс прывёў у Беларусь. Уражанні ад вашай краіны і людзей толькі станоўчыя! Беларусы – вельмі адкрытыя, добрыя і спагадлівыя, а такія якасці – асабліва цяпер, на вагу золата. Дзякуй вам за гасціннасць!

Анастасія Андрыцо і Вікторыя Казюк, вучаніцы

IMG_3876.jpg



Анастасія:

– Беларусы і расіяне, увогуле, як і ўсе людзі, вельмі падобныя: нам аднолькава баліць, мы крыў­дзімся і бываем шчаслівымі, радуемся і засмучаемся. Справа, напэўна, не ў нацыянальнасці, а ў самім чалавеку. Некалькі гадоў назад да нас у клас прыйшлі вучыцца два хлопчыкі, якія пераехалі з Расіі. Яны нічым не адрозніваюцца ад нас: нам падабаюцца аднолькавыя фільмы і музыка,  мы любім пажартаваць і прыкальнуцца. (Усміхаецца.)

Вікторыя:

– Ой, складанае пытанне! Нават не ведаю, што адказаць. Галоўнае – каб чалавек быў харошы, астатняе – другаснае. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич