За оставление детей в опасности могут лишить свободы

13:57 / 20.03.2020
Прывітанне, сябры!

У мяне да вас пытанне: ці заўсёды вы выконваеце правілы бяспекі? Напэўна, скажаце, што і без мяне з вамі гавораць пра гэта і бацькі, і настаўнікі, і выратавальнікі. Але ж прафілактыка лішняй не бывае. 

Чаму нам заўсёды паўтараюць, што можна і чаго нельга рабіць? Дык гэта ж для таго, каб мы не забывалі. Ні ў каго з нас няма такой памяці, што змясціла б усе-усе веды. Але ёсць надзея, што калі пра бяспеку будуць гаварыць часцей, у нашай галаве што-небудзь ды застанецца. 

Канешне, у выпадку надзвычайнай сітуацыі любы, нават дарослы, можа разгубіцца. І ўсё ж, спадзяюся, кожны хаця б успомніць, па якіх тэлефонах трэба выклікаць пажарных (101), хуткую дапамогу (103), міліцыю (102) ці газавую службу (104). Нагадаю, што можна патэлефанаваць і на нумар 112 – гэта адзіная дыспетчарская служба, дзе ваш званок могуць пераадрасаваць у патрэбную інстанцыю.  

Наперадзе нас чакаюць канікулы – а гэта значыць, што ў нас будзе больш вольнага часу. Вы ўжо прыдумалі, як яго правесці? Цудоўна! Адзінае, аб чым я прашу: не забывайцеся пра бяспеку. 

Дарэчы, звяртаюся да бацькоў: не пакідайце нас без нагляду! Нас прыцягвае тое, чаго рабіць нельга, – і мы не заўсёды ведаем, да чаго прыводзіць наша цікаўнасць. 

1.jpg


Памятаеце пра пажар у Індрубцы, дзе дзеці гулялі з запалкамі? Каб падобнага не здарылася, лепш схавайце іх. Не дазваляйце нам распальваць вогнішча, паліць печку, карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі. Кантралюйце, дзе і з кім мы гуляем. 

І будзем усе жывыя і здаровыя!


Бацькі нясуць адказнасць за тое, што пакінулі дзяцей у небяспецы, – за гэта могуць абмежаваць волю ці пазбавіць волі на тэрмін да двух гадоў. 

З павагай Ягор


Текст: Главный администратор