Как у меня мужа пытались отбить

12:19 / 21.03.2020

Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.

Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».

1.jpg


Наблiжалася свята. Мы з мужам, як звычайна, выбраліся ў горад за пакупкамі – у Астраўцы цяпер хапае месцаў, дзе можна грошы патраціць.

Я люблю пажартаваць, і муж мяне разумее. Але ж не ва ўсіх такое пачуццё гумару! 

Зайшлi ў магазiн. Хоць іх у нас цяпер незлiчоная колькасць, але ўсё роўна чарга стаіць. Муж кінуў сёе-тое ў каляску i заняў чаргу ў касу, а я з кошыкам пайшла блукаць па радах: жанчынам жа ўсё патрэбна! 

Выбрала, што хацела, падыходжу да чаргi: 

– Калi ласка, прапусцiце!

Глядзяць крыва, але моўчкі адступаюцца. Падыходжу да мужа, ветліва пытаю: 

– Мужчына, ці можна  ў вашу  каляску пакласці мае прадукты?

Ён адразу змікіціў, што да чаго, і вырашыў падтрымаць жарт:

– Калі ласка!

Чарга за намi ўскалыхнулася: «Але ж і нахабная баба!» 

А я працягваю: 

– Мужчына, дык, можа, вы за мяне і заплацiце?  

– Без пытанняў! – падыгрывае муж. – Для такой жанчыны ніякіх грошай не шкада!

– Ой, дзякуй вам вялікі! Можа, вы мяне і дахаты падвезяце?

– Ну, калі вы запросіце на каву – то з задавальненнем!

Краем вока назіраю, што чарга, асабліва жаночая яе частка, зайшлася ад зайздрасці: «Нахабства – другое шчасце!», «Умеюць жа бабы», «У наступны раз і я так паспрабую», – гэтыя і іншыя падобныя думкі ці гучалі, ці чыталіся ў вачах.

А адна маладуха не вытрымала:

– Мужчына, дык, можа, вы і мяне падвезяце? У мяне таксама кава ёсць! – з асляпляльнай усмеш­кай, якая абяцала райскае задавальненне, падкаціла яна да майго мужа з другога боку.

Я хітравата пазіраю: што ж будзе далей.

– Ды я б і рады, – пачухаў муж патыліцу. – Ды жонка, мусіць, не дазволіць!

Ён падхапіў у адну руку пакеты, другой абняў мяне за пле­чы – і мы пад раўніва-захоплена-недаўменна-разгубленымі по­зір­камі чаргі пайшлі з магазіна. 

Рэгіна ДРЭМА


Текст: Главный администратор