Астраўчанка Вікторыя Шляхтун атрымала пашпарт з рук Прэзідэнта краіны
Напярэдадні Дня Канстытуцыі пашпарты юным грамадзянам нашай краіны ўручыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Сярод 25 падлеткаў, якія трапілі на ўрачыстасць у Палац Рэспублікі, была вучаніца сярэдняй школы №3 Вікторыя Шляхтун.
– Вельмі прыемна атрымаць пашпарт з рук Прэзідэнта краіны. Было адначасова хвалююча і радасна стаяць побач з кіраўніком дзяржавы і адказваць на яго пытанне. Аляксандр Рыгоравіч, даведаўшыся, што я прадстаўляю Астравеччыну, запытаў пра развіццё нашага горада і будаўніцтва Беларускай АЭС, – расказала дзяўчынка.
Вікторыя з’яўляецца неаднаразовым прызёрам шматлікіх раённых, абласных і міжнародных мастацкіх конкурсаў і алімпіяд, яна актыўная ўдзельніца школьнага і раённага вучнёўскага самакіравання і валанцёр.
– Такія падзеі і сустрэчы матывуюць: хочацца стаць годным грамадзянінам сваёй краіны, які будзе яе праслаўляць, захоўваць культуру, незалежнасць і родную мову, – гаворыць Вікторыя.
У гэты ж дзень для школьнікаў з усёй краіны была арганізавана экскурсія па Палацы Рэспублікі.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.