Два Кубкі ў БелАЭС, адзін – у лясгаса

15:18 / 10.03.2020

Пяць каманд змагаліся за статус астравецкіх гросмайстраў, але перамагла толькі адна – Кубак Астравецкага раёна па шашках сярод працоўных калектываў, прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшоў у САК “Імпульс”.

O9f-gz0VKK8.jpg

Самымі актыўнымі ўдзельнікамі спаборніцтваў сталі супрацоўнікі Беларускай АЭС, якія прадставілі не адну, а дзве каманды – БелАЭС-1 і БелАЭС-2. Паварушыць звілінай таксама прыйшлі аматары гульні з Астравецкага лясгаса, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і фізкультурна-спартыўнага клуба.

Гэта толькі на першы погляд здаецца, што шашкі – спакойная і лёгкая гульня. На самой справе ігракі літаральна штохвіліну пракручваюць у галаве дзясяткі камбінацый, бо адзін няправільны ход, адна памылка можа вырашыць вынік сустрэчы.

Сёлета раённыя спаборніцтвы па шашках праходзілі толькі ў камандным заліку. У выніку найлепшую стратэгію гульні на чорна-белым полі прадэманстравала каманда БелАЭС-1, за якую гулялі Аляксей Скурко, Юрый Грачуха, Рынат Валееў і Вікторыя Шастаковіч. Другое месца занялі шашысты з лясгаса, трэцяе – БелАЭС-2.

Q0CN7-ql1Ac.jpg

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі кубкамі.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Главный администратор