Юбілейны “Кубак памяці” для жанчын разыгралі футбалісты

11:29 / 10.03.2020

Юбілейны, дзясяты, турнір па міні-футболе “Кубак памяці”, прысвечаны актыўнаму спартсмену, міліцыянеру, які памёр у пачатку сакавіка Валерыю Песляку, а таксама Міжнароднаму жаночаму дню, прайшоў у мінулую суботу ў Астраўцы.

50hsPBKH0iA.jpg

Спаборніцтвы, якія з лёгкай падачы іх арганізатараў сталі традыцыйнымі, праводзіліся ў розных спартыўных аб’ектах, але нязменнай заставалася дата – пярэдадзень 8 Сакавіка. Сёлета аматары футбола сабраліся ў прасторнай зале шматфункцыянальнага спорткомплексу, каб ушанаваць памяць земляка і сыграць у гонар жанчын.

Выпрабаваць удачу на гульнявой пляцоўцы вырашыла тры каманды: раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, зборная горада Астраўца і каманда “Сябры” (менавіта за яе ў свой час гуляў Валерый Пясляк).

Гульні праходзілі па кругавой сістэме і вынікі атрымаліся наступнымі:

“Сябры” – зборная Астраўца 2:2;

“Сябры” – РАНС 4:4;

РАНС – зборная Астраўца 6:4.

Такім чынам пераможцам турніру па міні-футболе сталі выратавальнікі, другое месца занялі “Сябры”, на трэцім – зборная горада.

Пераможцы ўзнагароджаны дыпломам і кубкам. А ўсе ўдзельнікі турніру павіншавалі прыгожую палову чалавецтва невялікім флэшмобам, склаўшы з літар “Віншуем з 8 Сакавіка!”.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: