Міжнародную выставу ў Аўстрыі наведаў Віктар Урбановіч

17:33 / 06.03.2020
352

Вядучы інжынер Астравецкага лясгаса Віктар Урбановіч у складзе беларускай дэлегацыі наведаў міжнародную спецыялізаваную выставу палявання і рыбалоўства, якая праходзіла ў аўстрыйскім горадзе Зальцбургу.

viber_image_2020-02-27_10-29-58.jpg

Удзел у форумах такога маштабу дае магчымасць прэзентаваць турыстычныя і паляўнічыя паслугі і прыцягваць аматараў палявання з-за мяжы. Гэта цудоўна атрымліваецца ў астравецкіх спецыялістаў. Так, на бліжэйшыя два гады Астравецкі лясгас плануе арганізаваць і правесці пяць паляўнічых тураў для жыхароў Еўропы – з імі ўжо ёсць папярэднія дамоўленасці. Як паказвае практыка, для еўрапейскіх паляўнічых адлегласці ў тысячы кіламетраў – не праблема. У гэтым накірунку Астравецкі лясгас актыўна супрацоўнічае з тураператарм “Белдзяржпаляванне”.

– Падыходы да вядзення лесапаляўнічай гаспадаркі ў нас і ў Еўропе крыху адрозніваюцца: калі за мяжой гэтую нішу цалкам займаюць прыватнікі, то ў Беларусі яна прадстаўлена ў большасці дзяржаўнымі прадпрыемствамі, – расказаў Віктар Мечыслававіч. – Узровень выставы, канешне, уразіў. Разам з нашай дэлегацыяй на міжнародным форуме прысутнічаў і перакладчык, таму праблем у стасунках з замежнымі калегамі не ўзнікала. Асабліва спадабаліся майстар-класы і спаборніцтвы па вабенні аленяў і ваўкоў. Цікава было паглядзець на паляўнічую зброю новага пакалення і прадэгусціраваць некаторыя стравы.

Нагадаем, лесапаляўнічая гаспадарка Астравецкага лясгаса займае 33,3 тысячы гектараў. Пад вальеры, дзе ўтрымліваюцца лані, алені, муфлоны, адведзена 220 гектараў. Пасля грунтоўнага рамонту два дамы паляўнічых у Задворніках і Быстрыцы ізноў гатовы прымаць гасцей – і не толькі з-за мяжы.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений