Пачаўся сёмы этап конкурсу «Пазнай Астравеччыну»

08:00 / 06.03.2020

Шосты этап конкурсу «Пазнай Астравеччыну» стаў адным з найбольш насычаных на поўныя адказы, хоть быў не самым лёгкім па магчымасці знайсці інфармацыю.

Олег Драган.jpg

Брацкае воінскае пахаванне Першай сусветнай вайны знаходзіцца на тэрыторыі Варнянскага сельсавета непадалёк вёскі Тартак.  Тут у верасні 1915 года пахавана 250 нямецкіх і расійскіх воінаў, магілы якіх раскіданы па лесе на плошчы 0,5 га.

Узведзены помнік на ўласныя сродкі сям'і былога намесніка старшыні райвыканкама і старшыні раённага Савета ветэранаў Расціслава Арсенцьевіча Герта. Гэта своеасаблівая даніна памяці бацьку і дзеду –  Арсенцію Сямёнавічу, удзельніку Першай сусветнай вайны, які за мужнасць і гераізм падчас Брусілаўскага прарыву быў ўзнагароджаны Георгіеўскім крыжом.

Правільныя адказы, што на здымку помнік ахвярам Першай сусветнай вайны каля вёскі Тартак, дало 3 ча­лавекі: Дзіяна Бараноўская, Рэгіна Замара і Сяргей Жукоўскі. Яны атрымалі па 1 балу.

Больш падрабязна пра пахаванне расказала 5  удзельнікаў: Святлана Ма­розава, Ванда Вайшнаровіч, Алеся Абухоўская, Марына  Чарняўская і Кацярына Вараб’ёва. У іх – па 2 балы.

Гісторыі з фотаздымкамі даслала ў рэдакцыю 4 чалавекі: Алег Драган, Ганна Мілашэвіч, Жанна Волк-Леановіч і Алена Памецька.

Усяго ў шостым этапе конкурсу  ўдзельнічала 12 чалавек. З улікам раней набраных балаў, лідзіруюць Алена Памецька і Марына Чарняўская – у іх па 17 балаў, Алег Драган – 14 балаў і Ганна Мілашэвіч – 11 балаў.



Дзе гэта, што гэта?

1.jpg

Нагадваем: далучыцца да конкурсу можна з любога этапу. Калі вы ведаеце, дзе гэта і што гэта, – дасылайце свае адказы, расповеды і фотаздымкі.

Адказы на пытанні конкурсу можна дасылаць у рэдакцыю па электроннай пошце ці паведамляць па тэлефоне 2-03-64 на працягу пяці дзён (з улікам выхадных і святочных) пасля выхаду газеты з конкурсным заданнем (да аўторка ўключна).

Мадэратар праекта Ніна Рыбік


Текст: Главный администратор