Пионеры «искрили» на соревнованиях по чирлидингу (+видео)

12:41 / 02.03.2020

Лепшых чарлідараў Астравеччыны вызначыў раённы этап Ⅰ Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу “Агеньчык збірае сяброў”.

IMG_2446.JPG

IMG_2383.JPG

Паўдзельнічаць у яркай, прыгожай і незвычайнай намінацыі “Піянерскія іскры” адважыліся каманды з чатырох устаноў адукацыі.

IMG_2427.JPG

“Задорынкі” з Варонскага дзіцячага сада – пачатковай школы хоць у сваёй узроставай групе 7-10 гадоў не мелі сапернікаў, аднак прадэманстравалі сапраўдны запал, узнялі настрой яркімі касцюмамі і ўсмешкамі – і ў выніку святкавалі заслужаную перамогу.

Высветліць лепшага ў катэгорыі 11-14 гадоў журы было складана: за дзве з паловай хвіліны трэба было ацаніць касцюмы ўдзельнікаў, наяўнасць на іх піянерскай або беларускай сімволікі, нацыянальны каларыт выступлення, настрой, зладжанасць рухаў і складанасць элементаў. Абавязковымі ў выступленнях каманд былі лозунгі, крычалкі, дэвізы.

IMG_2440.JPG


Так, бела-блакітная форма з беларускім арнаментам і сімволікай БРПА каманды “Васількі” Варнянскіх ясляў-сада – сярэдняй школы вызначалася стылем, а танец – зладжанасцю і ўпэўненасцю рухаў.

IMG_2413.JPG

“Гарачыя сэрцы” з сярэдняй школы №2 любоў да роднай зямлі прадэманстравалі чырвона-зялёнымі стужкамі, уплеценымі ў доўгія косы. На сцэне дзяўчаты былі вясёлымі запалачкамі, хуткімі і ўсмешлівымі.

Выступленне чарлідараў сярэдняй школы №3 Wake up запомнілася яркімі касцюмамі і сур’ёзнасцю ўдзельнікаў.

IMG_2401.JPG

Па выніках конкурсу на трэцюю прыступку п’едэсталу пераможцаў ўзнялася каманда Wake up, на другой з адрывам усяго ў адзін бал апынуліся “Гарачыя сэрцы”, перамогу святкавалі варнянскія “Васількі”.

Завяршыўся раённы фестываль сапраўдным шоу: ярка, дынамічна, зладжана ў намінацыі “Сцяг-шоу” выступіла каманда піянераў гімназіі “Астраўчанкі”. У іх – і Кубак пераможцы.


IMG_2467.JPG




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Ольга Хотянович
Видео: Ольга Хотянович