Дзяніс Іканопала стаў лепшым участковым вобласці

09:20 / 28.02.2020
512

Супрацоўнік астравецкай міліцыі Дзяніс Іканопала стаў лепшым старшым участковым інспектарам міліцыі па выніках работы за мінулы год.

IMG_3186.jpg

Ганаровую грамату і спецыяльную статуэтку астраўчаніну падчас абласнога афіцэрскага пасяджэння ўручыў начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі.

Дарэчы, гэта не першая ўзнагарода нашага земляка – па выніках 2017 года ён таксама быў прызнаны лепшым участковым у вобласці.

– Канешне, узнагароды атрымліваць заўсёды прыемна, – сціпла гаворыць Дзяніс Іканопала.

Ён не па чутках ведае, з чаго складаецца служба ўчастковага – дзесяць гадоў малады чалавек быў прадстаўніком закона, дарадцай і абаронцам для жыхароў Варнянскага сельскага Савета. За гэты час ён добра вывучыў характары і звычкі сваіх падапечных, прывык да кругласутачных тэлефанаванняў і начных паездак на сямейныя разборкі.

– Участковы інспектар – гэта не проста прадстаўнік закона, а спецыяліст шырокага профілю, – упэўнены Дзяніс Анатольевіч. – Даводзіцца быць юрыстам, псіхолагам, педагогам, а часам – і проста слухачом. Лічу, што ў нашай рабоце галоўнае – заслужыць давер людзей і своечасова дапамагчы ім у складанай сітуацыі. І гэта тычыцца не толькі раскрыцця злачынстваў. Вялікую ўвагу варта надаваць грамадзянам, якія знаходзяцца на розных уліках у праваахоўных органах, – каб яны зноў не пайшлі па цёмнай сцежцы.

У рэчаіснасці служба ўчастковага інспектара праходзіць не так рамантычна, як паказваюць кінафільмы. Але малады чалавек прызнаецца, што даўно прывык да розных форс-мажораў і цяжкасцей не баіцца. А быць міліцыянерам – не проста прызванне, гэта ў крыві Іканопалаў. Бацька Дзяніса – Анатоль Анатольевіч годна служыў у праваахоўных органах спачатку ў Адэсе, затым – у Астраўцы. На жаль, мужчына рана пайшоў з жыцця, але, напэўна, дзесьці ў невядомым вымярэнні, ён радуецца поспехам сына.

– Думаю, бацька мной ганарыўся б, – напрыканцы размовы ціха прамовіў Дзяніс Анатольевіч.

І гэта – галоўная ўзнагарода для сына.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений