Як у Спондах вясну гукалі
Свята “Гуканне вясны” правялі вучні і калектыў Спондаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы.
Дружна дзеці і дарослыя рыхтаваліся да свята: развучвалі песні і танцы, рыхтавалі конкурсы, майстравалі пудзіла зімы. А потым неслі яго ўсім гуртам да вогнішча, каб спаліць пад песні-вяснянкі.
Карагоды і танцы вакол вогнішча, конкурсы, гульні і забавы – свята атрымалася насычаным і поўным эмоцый.
Вядома ж, не абышлося без масленічных бліноў. З варэннем, смятанай, маслам – выбірай на любы густ! – яны былі асабліва смачнымі ў дружнай кампаніі.
На календары яшчэ люты, але пасля провадаў зімы, здаецца, ярчэй засвяціла сонейка, весялей зашчабяталі птушкі і пяшчотным ветрыкам дыхнула блізкая вясна.
Юлія МАРКЕВІЧ, педагог-арганізатар Спондаўскага НПК.