Тры аварыі з адной ахвярай і трыма пацярпелымі адбыліся ў Астравецкім раёне

16:46 / 26.02.2020
Трагічная раніца серады. Тры дарожна-транспартныя здарэнні, у выніку якіх загінула 24-гадовая віцябчанка, а дзве жанчыны і мужчына з рознымі траўмамі дастаўлены ў цэнтральную раённую клінічную бальніцу, адбыліся сёння ў Астравецкім раёне.

dtp.jpg

Як паведамілі ў аддзяленні ДАІ Астравецкага РАУС, першая аварыя здарылася каля 8.30 непадалёк вёскі Мацканы. Вадзіцель аўтамабіля “Форд” не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу руху – і сутыкнуўся з ВАЗам, які ехаў насустрач. У выніку вадзіцель ВАЗа дастаўлены ў бальніцу.


Прыкладна ў гэты ж час у Астраўцы, адбылося дарожна-транспартнае здарэнне на вуліцы Ленінскай, непадалёк магазіна “Імпульс-Флора”.

Вадзіцель аўтамабіля “Таёта” таксама не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго выехаў на правы тратуар і наехаў на апору лініі электраперадачы. Пасажырка, што была на заднім сядзенні, у цяжкім стане шпіталізавана.

dtp1.jpg

А каля 10 гадзін на аўтадарозе Полацк – Глыбокае – мяжа Літвы на закругленні дарогі каля вёскі Вялікая Страча сутыкнуліся два аўтамабілі “Сітраен”. У выніку 24-гадовая жыхарка Віцебскай вобласці, якая была за рулём аднаго з аўто, памерла на месцы здарэння. Вадзіцель другой машыны не пацярпеў, але яго пасажырка з траўмамі дастаўлена ў Астравецкую бальніцу.

dtp2.jpg


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: ГАИ УВД Гродненского облисполкома