Дню абаронцаў Айчыны была прысвечана дзіцячая гульня «Што? Дзе? Калі?»

16:00 / 22.02.2020

Паспрачацца за права называцца самай эрудыраванай у Мальскі сельскі дом культуры прыехала сем каманд з СШ №3, Астравецкага ЦТДіМ, гервяцкай, альхоўскай, гудагайскай, рымдзюнскай з літоўскай мовай навучання і варнянскай школ.

Гульня ўтрымлівала тры туры па 10 пытанняў у кожным. Заданні першага і другога этапаў зачытваў вядучы, а вось трэцяя частка была музычнай: па мелодыях з песняў дзеці ўгадвалі іх назвы.

Varnyanskaya_Palata_rozumu.jpg

Варнянская «Палата розуму»


У першым туры лідзіравалі чатыры каманды: гервяцкія «Зёбры», альхоўская ZERO, астравецкія «Капялюшык Пабла Пікасо» і «Сняжынка феадала». У другім уперад вырвалася «Сняжынка феадала», а ў трэцім яе апярэдзіла, «ўзяўшы» 9 з 10 музычных заданняў, каманда «Капялюшык Пабла Пікасо».

13.jpg

Каманда з Гервят


12.jpg

Ігракі з Альхоўкі


Па выніках гульні месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – у «Капялюшыка Пабла Пікасо» з СШ №3 (трэнер П.Я. Маркун), другое – у «Сняжынкі феадала» з Астравецкага ЦТДіМ (трэнер П.Я. Маркун), а трэцяе ў «Спектра» з Гудагайскай СШ (трэнер Н.А. Хадоркіна). У падарунак каманды атрымалі салодкія прызы, а пераможца – яшчэ і сімвал гульні – статуэтку савы.

14.jpg

Пераможца турніру каманда СШ №3


16.jpg

«Сняжынка феадала» з Астравецкага ЦТДіМ


11.jpg

Гудагайскія ігракі


0101.jpg


Прыз ад рэдакцыі газеты «Астравецкая праўда» (энцыклапедыя, а таксама ручкі і календары з лагатыпам «АП») павезла дамоў адна з каманд-навічкоў – рымдзюнская «Камета».

15.jpg

Рымдзюнская «Камета»

Текст:
Фото: Рита Дремо