Пераможцы атрымалі ўзнагароды
18:43 / 21.02.2020
Сёння адбылося ўзнагароджанне пераможцаў раённага этапу конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей».
Гэты конкурс дзіцячай творчасці праходзіць штогод і заўсёды збірае шмат работ. І астравецкія школьнікі часта трапляюць у лік абласных і рэспубліканскіх пераможцаў.
А пакуль лепшыя мастакі, майстры і, можна сказаць, акулы пяра атрымалі першыя ўзнагароды.
Урачыстая цырымонія адбылася ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Аўтары лепшых работ атрымалі падарункі ад райкама БРСМ, раённай араганізацыі «Белая Русь», аддзела па надзвычайных сітуацыях і газеты «Астравецкая праўда».
Пасля гэтага пераможцаў запрасілі на экскурсію ў пажарную аварыйна-выратавальную часць №3.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.