Гервяцкія жывёлаводы атрымалі падзякі і падарункі ад прафсаюза

08:36 / 18.02.2020

У межах рэпубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» 20 лепшых працаўнікоў мяса-малочнай галіны КСУП «Гервяты» атрымалі падзякі за працу і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

IMG_2817.jpg

Прафсаюзныя лідары – Юрый Адула і Марына Івашка


КСУП «Гервяты» спецыялізуецца не толькі на вытворчасці малака – тут працуюць малочна-таварныя комлексы «Рымдзюны» і «Дайлідкі» і пяць малочна-таварных ферм – але і мяса. На жывёлагадоўчым комплексе па адкорме і дарошчванні буйной рагатай жывёлы, дзе ўтрымліваецца 4 320 галоў, працуюць 41 чалавек. А найлепш гэта атрымліваецца ў жывёлаводаў Валянціны Гульбіновіч, Веры Кацяш, Дануты Жукоўскай, Сыс Святланы і Таццяну Кацяш.

IMG_2832.jpg

Жывёлаводы Святлана Сыс і Валянціна Гульбіновіч


На малочна-таварным комплексе «Рымдзюны» ўсё малако ў мінулым месяцы паставілі перапрацоўшчыкам гатункам экстра. Трымаць марку, па словах работнікаў, яны будуць імкнуцца і надалей. Прафсаюзныя лідары тут адзначылі работу начальніка комплексу Любові Шапуры і аператараў машыннага даення Ларысы Гілевіч, Алены Дзямідчык і Ганны Праўлуцкай.

IMG_2853.jpg

Рымдзюнскія даяркі: Ларыса Гілевіч і Алена Дзямідчык


Калі ў «Рымдзюнах» узнагароды атрымалі прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, то ў «Дайлідках» – у большасці мужчыны. Слесар малочнага абсталявання Казімір Супрановіч на комплексе клапоціцца пра тое, каб дойка праходзіла ў штатным рэжыме. Трактарысты-машыністы Валерый Весялоў, чый партрэт пазалетась быў занесены на раённую Дошку гонару, і Станіслаў Барташэвіч кормяць жывёлу. Галіна Каляда даглядае каля сотні цялят, а ў групе Валерыя Буцько каля 300 кароў.

IMG_2840.jpg

Трактарыст-машыніст Станіслаў Барташэвіч (МТК «Дайлідкі»)


IMG_2839.jpg

Жывёлавод Галіна Каляда (МТК «Дайлідкі»)


На малочна-таварнай ферме «Гіры» з’явіўся зацэментаваны абгароджаны выгул. Па словах загадчыка Наталлі Паламар, адзіная праблема – недахоп людзей: вельмі патрэбна падменная даярка, таму што жанчынам даводзіцца працаваць без выхадных.

IMG_2836.jpg

Загадчыца МТФ «Гіры» Наталля Паламар


Аператар машыннага даення МТФ «Малюта» Алена Янковіч у дзяцінстве марыла стаць настаўніцай, але ўжо больш за 20 гадоў працуе ў мясцовай гаспадарцы. За добрыя вынікі работы партрэт Алены Зянонаўны заносіўся на Дошку гонару раёна і сельскагаспадарчага прадпрыемства.

IMG_2810.jpg

Лепшая даярка МТК «Малюта» Алена Янковіч


На малочна-таварнай ферме «Сакалойці» пра жывёлу клапоціцца 12 чалавек. Больш за 20 гадоў загадчыкам працуе Марыя Лапуня.

IMG_2803.jpg

 Загадчыца МТФ «Сакалойці» Марыя Лапуня


– У нас нядрэнны калектыў, ведаем адзін аднаго не першы год, – гаворыць Марыя Зянонаўна. – Людзі стараюцца – і ёсць вынік. Каля сямідзесяці працэнтаў малака здаём вышэйшым гатункам.

У групе Іны Рэвакі каля 50 кароў. Жанчына ўпэўнена, што надоі залежаць не толькі ад кармоў, але і ад адносінаў да жывёлы.

IMG_2807.jpg

Аператар машыннага даення Іна Рэвака (МТФ «Сакалойці»)


Аператар машыннага даення малочна-таварнай фермы «Міцюны» Святлана Вяржынская неаднойчы прызнавалася лепшай даяркай КСУП «Гервяты».

– У восем раніцы раздаю каровам канцэнтраты, выпойваю цялятак і перасцілаю ў клетках, – расказвае маладая жанчына. – Можна сказаць, што жыву на ферме: дом у некалькіх кроках ад работы – зручна, калі ўзнікае патрэба. Напрыклад, карова павінна ацяліцца, дык у любы момант магу падбегчы.

Лічы, усё жыццё Тарэса Баравік працуе на малочна-таварнай ферме «Чэхі». Разам з мужам Зянонам яны даглядаюць каля 290 галоў.

IMG_2822.jpg

Тарэса Баравік, МТФ «Чэхі»


– На нашу ферму прывозяць паўгадовых бычкоў –дарошчваем іх ы каля года, – расказвае жанчына. – Да работы прывыкла – і, прызнацца, у іншым месцы сябе ўжо не ўяўляю.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич