На першынстве выступалі, але ў прызёры не трапілі

16:12 / 14.02.2020

Трое астраўчан удзельнічалі ў першынстве Рэспублікі Беларусь па боксе, але, на жаль, не змаглі ўзабрацца на п’едэстал.

Картинки по запросу "первенство по боксу"

Спаборніцтвы праходзілі сярод спартсменаў 2002-2003 гадоў нараджэння. Астравеччыну прадстаўлялі Алег Сільвановіч, Артур Цехановіч і Максім Каспяровіч.

На жаль, удача ў той дзень была не на баку нашых баксёраў. Алег Сільвановіч упершыню выступаў у новай для сябе вагавай катэгорыі 60 кілаграмаў – і гэта паўплывала на вынік. Юнак правёў добры бой, але з рознагалоссем суддзяў па ачках 2:3 мацнейшым аказаўся сапернік.

Артур Цехановіч выйграў першы паядынак. А вось у другім ён сустрэўся з вопытным спартсменам, удзельнікам еўрапейскіх спаборніцтваў. Астраўчанін годна трымаў бой, але лепшым на рынгу быў праціўнік.

Падобная папярэдняй сітуацыя адбылася і з Максімам Каспяровічам, толькі з той розніцай, што ён адразу ж «нарваўся» на моцнага апанента. Аднак наш баксёр праявіў сілу духа і напорыстасць – і выйграў бой. Праўда, гэты поспех адмоўна паўплываў на юнака – ён рас слабіўся і не настроіўся маральна на чарговы паядынак, які ў выніку прайграў.

Такім чынам, астраўчане прадэманстравалі нядрэнны бокс, але засталіся без медалёў.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: