Юныя таленты Астравеччыны прадэманстравалі сваё майстэрства

16:44 / 13.02.2020
423

Песні, танцы, сцэнічнае майстэрства дэманстравалі юныя таленты Астравеччыны падчас раённага этапу абласнога конкурсу «Таленты Прынямоння».

1.jpg

На гэты раз сцэнічнай пляцоўкай стала ўзведзеная ў мінулым годзе ў другім мікрараёне сярэдняя школа №3.

– Традыцыйна гэты конкурс праходзіць раз на два гады у трох намінацыях: танец, вакал і сцэнічнае майстэрства, – расказала намеснік дырэктара цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Вольга Сцефановіч. – З кожным годам удзельнікаў становіцца больш – гэта радуе. Аднак у старэйшай узроставай групе – прэтэндэнтаў у некаторых намінацыях амаль няма. І вельмі шкада.

Амаль 40 юных талентаў вынеслі на суд журы ўменне спяваць і танцаваць, свабодна трымацца на сцэне і прыгожа гаварыць – ва ўсіх намінацыях былі вызначаны пераможцы і прызёры, якіх узнагародзілі Дыпломамі за 1, 2 і 3 месцы.

2.jpg

– Па выніках конкурсу мы адабралі абсалютных пераможцаў, якія прымуць удзел у адборачным этапе абласнога конкурсу, – адзначыла Вольга Валянцінаўна. – Пасля таго як журы прагледзіць відэазапісы выступленняў, можна будзе гаварыць пра тое, хто з канкурсантаў прыме ўдзел у абласным гала-канцэрце.

Пакуль што танцавальныя калектывы цэнтра творчасці «Эўрыка» і «Нон-стоп», вакалісты Раман Віткевіч з сярэдняй школы №2 і Анастасія Ляховіч з Альхоўскай СШ, а таксама Іван Баракаў з СШ №3 і Дар’я Дарашкевіч з СШ №2, якія удзельнічалі ў намінацыі тэатральная творчасць, адточваюць майстэрства і рыхтуюцца да відэазапісу сваіх выступленняў.

Пажадаем ім удачы!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Елена Ярошевич
Фото: из архива центра творчества
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений