У Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцва падвялі вынікі за год

11:31 / 12.02.2020

Што было зроблена ў сферы сацыяльнай абароны ў 2019 годзе, а што запланавана на перспектыву, словы падзякі за добрую працу і ўзнагароджванне лепшых работнікаў – у Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва падвялі вынікі работы за мінулы год.

1.jpg

Аб тым, якім быў 2019 год для ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, расказаў яго начальнік Валерый Барташэвіч. Ён адзначыў, што пастаўленыя задачы выкананы, аднак разам са станоўчымі тэндэнцыямі існуюць і праблемныя моманты, галоўны з якіх – недахоп спецыялістаў на вялікі аб’ём работы.

Аб тым, як працаваў і чаго дасягнуў у розных накірунках Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва расказалі загадчыкі яго аддзелаў Яніна Панасюк, Вольга Альфер, Аксана Свірская і Іван Мушніцкі. Работа кожнага з іх накіравана на дасягненне агульнай мэты – дапамагчы людзям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.

3.jpg

Шчырыя словы падзякі за плённае супрацоўніцтва і патрэбную працу гучалі ў адрас работнікаў сацыяльнай абароны ад прадстаўнікоў раённай улады Ірыны Тальчук і Генадзя Бычко, старшынь раённых грамадскіх арганізацый «Белая Русь», савета ветэранаў і раённага аб’яднання прафсаюзаў Ірыны Раткевіч, Ірыны Шляхтун і Расціслава Бразінскага, якія падмацавалі іх граматамі і падзячнымі лістамі.

2.jpg

4.jpg

5.jpg

6.jpg


Узнагароджаны:

Падзячным лістом раённага Савета дэпутатаў – Ларыса Нарэйка і Алена Ждановіч.

Граматай раённага Савета дэпутатаў – Таццяна Сцепановіч і Наталля Ган.

Падзячным лістом райвыканкама і граматай Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі – Аксана Свірская.

Граматай раённага аб’яднання прафсаюзаў – Галіна Нядвецкая і Валянціна Масцяніца.

Граматай раённага Савета ветэранаў – Марыя Максімава.

Падзячным лістом раённай арганізацыі «Белая Русь» – Тэрэса Валадзько і Анастасія Міцкун.

Граматай упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны – Ганна Валюкевіч.

Падзякі раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа атрымалі Святлана Сінкевіч і Тэрэса Магадзя.

Падзячным лістом тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адзначаны Тамара Лукша і Іван Мушніцкі.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич